ТОП просматриваемых книг сайта:
Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Читать онлайн.Название Братэрства
Год выпуска 2014
isbn 978-985-575-013-1
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр Языкознание
Издательство Электронная книгарня
Жук, – праз пасрэдніцтва Эфраіна. І Эфраін, канечне ж, разбагацеў. Выбудаваў сабе двухпавярховы дом у Антопалі, купіў маёнтачак. У Эфраіна было дзесяць сыноў і адна дачка…».
Антопаль, выходзіць, мястэчка са сваёй літаратурна-мастацкай гісторыяй. Знаходзіцца паселішча таксама ў Драгічынскім раёне, як і Бездзеж – родная вёска рускага празаіка Дзмітрыя Стонава.
Але не толькі таму, што згадваецца ў рамане «Сям’я Раскіных». У 1883 г. у старажытным паселішчы нарадзіўся пісьменнік Мойша Стаўскі, аўтар апавяданняў пра жывёльны свет, прыроду. Дэбют літаратара ў друку адносіцца да 1906 г. М. Стаўскі – аўтар кніг «Ідыліі і малюнкі», «На схіле дня», «Арабскія апавяданні» ды іншых зборнікаў мастацкай прозы. Памёр ураджэнец драгічынскай старонкі ў Ізраілі, у Тэль-Авіве, 24 чэрвеня 1964 г.
Яшчэ адзін цікавы лёс звязаны з Антопалем. У 1890 г. тут нарадзілася Фаіна Яфрэмаўна Стаўская. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху, яна прайшла праз пакуты арыштаў, астрогаў і высылкі. Нават з Фаінай Каплан (памятаеце: яе расстралялі ў 1918 г., абвінаваціўшы ў замаху на Леніна) пасябравала, калі адбывала пакаранне на катарзе. А ў 1930-я гг. Фаіна Яфрэмаўна была дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі пры Маскоўскім гістарычным музеі рэвалюцыі. А сувязь з літаратурай, мастацтвам – праз працу з кнігай!.. І не толькі. У 1937 г. наша зямлячка патрапіла пад рэпрэсіі і была расстраляна. Яе муж, таксама ўдзельнік рэвалюцыйнага руху, Віктар Ерамеевіч Баранчанка (Баранчык) актыўна займаўся гісторыка-публіцыстычнай дзейнасцю. І сярод іншых яго работ – пяць тамоў кнігі «Жыццё і гібель Фаіны Стаўскай». Хто галоўны герой, падказвае ўжо сама назва. На жаль, праца так і засталася ў рукапісе, захоўваецца ў адным з маскоўскіх архіваў у асобным фондзе В. Е. Баранчанкі.
Цікавыя дадаткі да раней вядомага з літаратурнай памяці Антопаля. У 1862 г. на Палессе прыязджае рускі пісьменнік Мікалай Ляскоў. У вандроўцы яго суправаджае беларуска-польскі паэт і публіцыст Вінцэсь Каратынскі. Літаратары наведалі Беласток, Пружаны, Антопаль. Большая частка жыцця польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч прайшла ў Беларусі. Як сведчанне гэтага, у вёсцы Грушава Кобрынскага раёна ўзведзены сціплы знак з надпісам: «У памяць выдатнай польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч (1864–1944) удзячныя за яе працу гэты памятны знак, устаноўлены пад дубам “Давайцісам”, дораць землякі». Але поруч з вёскай Грушава ў біяграфіі літаратаркі прысутнічае і Антопаль. Менавіта польская пісьменніца спрыяла будаўніцтву касцёла імя Андрэя Баболі ў Антопалі. Пра гэта падрабязна расказваюць В. Ляшук і І. Снітко ў кнізе «Літаратурная Берасцейшчына». Не абмінуў Антопаль у 1939 г. і ваенны карэспандэнт, супрацоўнік армейскай газеты «Часовой Родины», рускі паэт Аляксандр Твардоўскі.
Шчыраванне на журналісцкай ніве
Жыццё многіх нашых пісьменнікаў-землякоў на розных этапах звязана з