Скачать книгу

сярэдняй школы. У Вялікую Айчынную вайну – у партызанскім атрадзе Градава. Градаў – гэта не хто іншы, як Герой Савецкага Саюза Станіслаў Аляксеевіч Ваупшасаў (1899–1976). На Пухавіччыне, Рудзеншчыне партызаніў з сакавіка 1942 г. Атрад насіў назву «Мясцовыя».

      – Мама і мы, дзеці, па меры сваіх магчымасцей, – расказвае Іна Растоўцава, – дапамагалі бабулі. На ўсё жыццё запомніла тыя страшэнныя карціны перажытага. Аднойчы немцы прывезлі цэлы грузавік людзей для расстрэлу ў садзе, што быў насупраць школы, дзе бабуля настаўнічала і дзе мы жылі… Мы ўцякалі праз задні двор, вішнёвым калідорам. У спешцы я згубіла валёнак… Уцякалі да партызан. Пакуль прыйшлі ў атрад, некалькі сутак правялі ў балотах…

      У ваеннай біяграфіі Іны быў і такі эпізод… Бабуля неяк была асабліва занепакоена: трэба было адправіць партызанам чарговыя звесткі, а нямецкая патрульная служба так узмацніла свой кантроль у паселішчы, што, здавалася, немагчыма прайсці незаўважаным да месца яўкі за ваколіцай Зазеркі, дзе ўжо чакаў сувязны ад партызан. І тут, у безвыходнай на першы погляд сітуацыі бабуля знайшла выйсце, адважыўшыся на асаблівую рызыку – на ролю прамежкавага ланцужка яна выбрала сваю малодшую ўнучку Іну, якой споўнілася ўсяго тры гады (старэйшай – Нэлі – чатыры). Пісьмо з данясеннем было зашыта ў вопратку Іны. Як і дарослага чалавека, яе праінфармавалі пра дарогу, па якой павінна была ісці, у якую хату трэба завітаць, сказаць пра пісьмо. Сказалі дзяўчынцы і пра небяспеку, якая пагражае ёй, калі немцы даведаюцца пра данясенне. Але і пра важнасць пісьма для партызанаў таксама расказалі.

      Іна выйшла ў свой небяспечны шлях. Спакойна пераадолела дарогу да ваколіцы. Уздоўж дарогі за вёскай спела збажына. Гэта – з аднаго боку. З другога – поле, засцеленае рознакаляровымі кветкамі. Іна пайшла далей, да саўгаснага двара, куды і трэба было аднесці пісьмо. Раптоўна на дарозе з’явілася павозка, у якой сядзеў немец. Доўга не думаючы, фашыст схапіў вінтоўку і пачаў цэліцца ў дзяўчынку. Іна на ўсё жыццё запомніла дула той вінтоўкі. Запомніла і тое, як сама ўскінула галаву, выцягнулася ў росце, апусціла рукі «па швах» і, гатовая прыняць кулю, стала роўненька перад ворагам. Тут немец засмяяўся, паклаў на воз вінтоўку і паехаў далей. А Іна пайшла да таго дома, куды трэба было даставіць пісьмо…

      – Калі вызвалялі нашу вёску ад немцаў, – успамінае Іна Іванаўна, – таксама было надзвычай страшна: рваліся снарады, ішла бясконцая страляніна. Мы схаваліся ў падвале, баяліся высунуцца наверх: было небяспечна… Калі ўся Беларусь была вызвалена і вайна ішла да завяршэння, прыехаў бацька. І забраў нас з Зазеркі, адвёз у Варонеж… Добра памятаю Дзень Перамогі 9 мая 1945 г. Мы былі па-даросламу шчаслівыя ад таго, што вайна, акупацыя мінулі…

      Прайшлі гады. І. Растоўцава скончыла філалагічны факультэт Варонежскага ўніверсітэта. Пасля – аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «савецкая літаратура». Працавала рэдактарам аддзела крытыкі ў часопісе «Детская литература». У 1972–1991 гг. –

Скачать книгу