ТОП просматриваемых книг сайта:
Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Калі цвіла чаромха (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1533-8
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Вера. Надзея. Любоў
Издательство Электронная книгарня
– Hexe! Hexe! Sehen Sie, die Hexe![10] – данёсся з нізіны перапалох нямецкіх райтараў.
– Усе за мной! – рашуча ўзняў меч князь Светавар і падсцябнуў наперад каня.
Ліцвінская сотня ўдарыла ў самое сэрца варожых радоў – туды, дзе стаяў пад значкамі і сцягамі сам доблесны крыжацкі камандор. Вораг не чакаў падобнага спрыту ад нешматлікага праціўніка. Ягоныя рады дрыгнулі, змяшаліся, падаліся ў бакі. І ліцвінам пасля кароткай жорсткай сутычкі з лівонцамі ўдалося прабіць сабе дарогу да выратавальнага лесу, што цямнеўся зялёнай паласой на даляглядзе. Сотнік Міхайла да таго ж заарканіў і паланіў варожага правадыра.
На мяжы пералеску Светавар прыпыніў злёгку каня, у хваляванні агледзеўся. Воі веерам услед за ім дасягалі выратавальнай зацені дрэваў. Страт сярод іх амаль не было. Але дзе ж Мірута? Апошні раз ён бачыў дзяўчыну, калі яна, дасягнуўшы крыжакоў, бы той віхор, уторкнулася ў цёмную варожую сцяну. Потым у гарачцы бою ён страціў вайдэлотку з поля зроку. Няўжо не ацалела? У сэрцы мужнага ваяра варухнуліся трывожныя струны.
– Глянь, светлы князь! Ці не твая чараўніца?! – Падскакаўшы да правадыра, хітнуў галавой сотнік на прагал сярод высокіх соснаў, што раслі наперадзе. – Агонь, а не дзяўчына! Так адважна рынулася ў варожую гушчу, што тая проста здранцвела!
Князь Светавар зірнуў у падказаным напрамку, і з душы яго нібы ўпаў цяжкі камень. На залітай сонечнымі промнямі паляне бялеў лёгкі сарафан Міруты. Прытрымліваючы белую кабылу, вайдэлотка задорна махала яму захопленым у крыжакоў палотнішчам сцяга.
«Сапраўдная вядзьмарка!» – весела падумаў знатны ваяр і гарэзліва паскакаў насустрач сваёй новай дзівоснай, чароўнай абранніцы…
Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
Ганна Атрошчанка
Сямейныя ветразі лёгкімі не бываюць!
1
Цэлую ночаньку танчыла і жахліва падвывала на вуліцы завіруха. Раз’юшаны вецер нахабна стукаўся ў дзверы і вокны. І стваралася такое ўражанне: быццам позні вандроўнік прасіўся на начлег у цёплую хату. Снегу насыпала з коптарам. Марыйка з цяжкасцю адчыніла дзверы, каб выйсці ў двор. Узброіўшыся драўлянай рыдлёўкай, зрабіла сцежку да хлява, склепа… Здзіўлена азірнулася і прыкмеціла: атрымаўся сапраўдны тунэль са снегу. Глыбокі і халодны. Снежань выдаўся шчодрым. А што будзе далей? Год пражыць – не торбу пашыць. Адзін толькі Бог ведае, што чакаецца наперадзе. Недарэмна ж людцы кажуць: жадаеш рассмяшыць Госпада, скажы, што заўтра мяркуеш рабіць!
А наперадзе яшчэ – студзень, люты… Ды й і ў сакавіку не заўсёды зловіш сонейка ў руку! Бывае і такое, калі так замяце шляхі, што не прайсці, не праехаць. Прырода непрадказальная, як і сам чалавек.
Змахнуўшы з павек сняжынкі,
10
Ведзьма! Ведзьма! Глядзіце, ведзьма! (ням.)