ТОП просматриваемых книг сайта:
Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Калі цвіла чаромха (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1533-8
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Вера. Надзея. Любоў
Издательство Электронная книгарня
– Я не ведаю, хто ты, – з хваляваннем дакрануўся рукой ваяр да тонкіх плеч вайдэлоткі,– багіня нябесная ці ж зямная дзяўчына? Толькі моцна кранула ты маё сэрца. Дзе б ні быў, куды б ні ехаў, што ні рабіў – усе мае думкі толькі аб табе… Калі ты дзяўчына, будзь маёй жонкай. Я – знатны валадар, але з гэтага моманту буду табе верным слугой і ўскладу да тваіх ног усе кветкі маёй зямлі!
Мірута ціха прыхінула хвалю сваіх бялявых валос да грудзей статнага ваяра.
– Пра што ты, добры кунігас, – усхвалявана шапталі ейныя вусны. – Ці не ведаеш, хто я? Я ж вайдэлотка! Нават калі б жадала быць тваёй абранніцай, усё роўна не змагла б выканаць тваю волю. Бо дала нябесным багам зарок захоўваць нявіннасць і чысціню да скону свайго. Таму сядай на каня, скачы ад мяне да сваіх вояў, слаўны кунігас! – Рашуча адняла ад грудзей ваяра дзяўчына галаву. – І забудзь пра мяне. Назаўжды забудзь!
Павярнуўшыся, Мірута таропка пайшла ў бок жытла вайдэлотак.
«Бог адзіны! І хай даруе мне тое, што зараз учыню!» – узрушана падумаў Светавар і, ускочыўшы на каня, хутка дагнаў на сцяжыне вайдэлотку, падхапіўшы яе, паклаў упоперак сядла…
На адпачынак нанач ліцвінская сотня спынілася пасярод лугу на пакатым пагорку. Былі разбіты захопленыя ў крыжакоў шатры і выстаўлена варта.
Неба на ўсходзе пачынала ўжо прабіваць бляклае перадсвітальнае марыва. Князь Светавар адплюшчыў вочы, ласкава пакасіў позірк на Міруту, якая ляжала поруч на мяккім подсціле, утыркнуўшыся пышнай галавой у ягонае аголенае плячо. Дзяўчына, да грудзей захінутая лёгкай паходнай коўдрай, таксама ўжо не спала. Позірк ейных задуменных воч адсутна прабягаў па шэраму шоўку шатра.
– Ну і што цяпер са мной будзе, слаўны кунігас? – ціха мовіла яна, адчуўшы далікатны рух мускулістай рукі ваяра. – Я парушыла зарок, які давала нябесным багам. Цяпер мяне засунуць у мяшок разам з сабакамі і катамі і скінуць з высокага абрыву ў мора.
– Ты ніколі ўжо не вернешся ў сваё пасяленне. Па прыездзе ў Трокі будзеш вялікай княгіняй. І потым, не па ўласнай волі ты апынулася ў мяне – я ж выкраў цябе, – мякка дакрануўся пальцамі Светавар да аголеных дзявочых плеч.
– Выкраў бы ты мяне, светлы кунігас, каб гэтага я сама тайна ў сэрцы не жадала, – ціха запярэчыла Мірута. – Мы, вайдэлоткі, калі што, здольныя сябе абараніць…
Шолах ля шатра прымусіў маладых людзей спыніць размову.
– Светлы князь! Дазволь увайсці! – З’явілася ў прыадкрытым праёме шатра каранастая фігура сотніка Міхайлы.
– Слухаю цябе, – падаў голас Светавар.
– Прабач, добры князь, што вымушаны патрывожыць твой спакойны сон, – таропка прамовіў воін. – Але варта змеціла бліз нашага стана крыжакоў!
– Падымай, сотнік, стан. Усім воям – неадкладны збор! – гучна загадаў князь Светавар і, па адыходзе памочніка, узняўся
9
– Нябесныя багі!