Скачать книгу

і прымушала збіраць цацкі або кніжкі ці пасылала да суседскіх дзяўчатак гуляць. А адна з родных цётак дзяўчынкі, Галіна, вельмі злая на швагерку-шлёндру і за адзінокага няшчаснага брата, і за маці, якой на старасці гадоў трэба яшчэ гадаваць унучку, і за пляменніцу, што расце паўсіратой, аднойчы не вытрываўшы, сказала дзяўчынцы: «Твая мамка сабакам сена косіць!..» Малая і паверыла. Суседзі не раз дзеля смеху перапытвалі дзяўчо: «Аленка, а дзе твая мамка?» – «Мая мамка сабакам сена косіць!» – старанна тлумачыла ўсім наіўнае дзіця, пакуль Міроніха не пачула гэта і на суседак не насварылася.

      Потым, гады праз тры—чатыры, ужо ў школе, стала Аленка перапорваць кардонныя каробкі з фотаздымкамі, што захоўваліся ў бабінай хаце, прыглядаючыся ўважліва да кожнай картачкі. Асабліва да маленькіх – на пашпарт. У Міроніхі сэрца зашчаміла. Зразумела – дзяўчынка матчына фота шукае!.. Вось як: колькі дзіця ні кармі, колькі ні пестуй – усё роўна для яго благая мамка будзе лепей за добрую бабулю.

      А калі дзяўчынка перайшла ў пяты клас, якраз падчас канікул, з ёй здарыўся цуд – яна выйграла ў «Спортлато» 10 рублёў! Сама выйграла, на свае грошы – тыя, што ёй падарылі на дзень нараджэння. Вось было радасці!.. А тут якраз цётка Галіна ў турпаездку сабралася – у Рыгу. І дачку сваю, Таньку, крыху меншую за Аленку, вырашыла з сабою ўзяць. Чаму ж не катацца было – паездкі ад прафсаюза тады вельмі танна абыходзіліся. Тая якраз 10 рублёў і каштавала. Аленка, як пачула пра турпаездку, адразу плач учыніла: «І мяне, цётка Галя, вазьмі, і я хачу ў Рыгу з’ездзіць!.. У мяне і грошы на паездку ёсць!..» І паклала на стол свае 10 рублёў, у латарэю выйграныя. Ну, што было рабіць?.. Вырашылі – хай едзе! Стала дзяўчынка ў дарогу збірацца, а ў самой сэрца заходзіцца: яна ўжо ведала, што маці яе шмат гадоў назад з’ехала ў Рыгу і там прапала. Пазней, стаўшы дарослай, Алена прызнавалася мне, што ў ноч перад паездкай спаць не магла – кідалася па гарачай падушцы, уяўляючы сабе адну і тую ж карціну: вось прыедуць яны ў Рыгу, пойдуць па галоўнай вуліцы, падыдуць да галоўнага магазіна, і ім насустрач будзе ісці мама. І яны сустрэнуцца! Кінуцца адна да адной, абдымуцца, пацалуюцца і будуць доўга-доўга стаяць у абдымках… А вакол збяруцца людзі і будуць пытацца: «Што здарылася?.. Што здарылася?..» А цётка Галя, выціраючы слёзы, скажа: «Маці знайшла сваё дзіця!..» І ўсе пачнуць плакаць ад радасці…

      Чаму сустрэча ўяўлялася менавіта ля галоўнага магазіна? Таму што ў той час у нашым райцэнтры самым вялікім і прыгожым будынкам быў новы ўнівермаг. І Аленцы здавалася, што ўсе людзі ў горадзе сустракаюцца менавіта там і ўсе важныя гарадскія падзеі адбываюцца таксама там. Так і ў Рызе будзе…

      Мы часта паўтараем словы, што Зямля круглая, а свет цесны, і нават не ўяўляем сабе, наколькі, сапраўды, Зямля круглая і свет цесны. Турыстаў з невялікага беларускага гарадка прывезлі ў Рыгу, паказалі ім Ратушную плошчу і Домскі сабор, правезлі па вузкіх, дзіўных, еўрапейскіх вулачках, а потым «па просьбе працоўных» падвезлі да вялікага ўнівермага. У савецкі час, час усеагульнага

Скачать книгу