Скачать книгу

бакоў раскудлачанымі валасамі. Ён ня можа заснуць – па-першае, праз кашаль і боль у грудзёх, па-другое, за пяць год ён настолькі абвык па начох працаваць, што проста ня ведае, як гэта магчыма заснуць у цемры, ноччу. Па тэлевізары паказваюць эратычны фільм “Элена ў каробцы”, ён ня сочыць за сюжэтам, ён сядзіць на ложку, сумны, незадаволены жыцьцём, і яму так моцна хочацца заплакаць, зараўці, закрычаць, застагнаць, хоць нейкім чынам праявіць свае пачуцьці, выплакаць усё тое, што назапашвалася столькі год, выплюхнуць усю крыўду й незадаволенасьць жыцьцём, але ён ня здольны гэта зрабіць. Вочы сухія, як пустэльня, цела гарыць, і толькі знутры штосьці клякоча, нібыта кашаль, нібыта душа. Ён ня здольны тут і цяпер заплакаць альбо паказаць свой боль, свой адчай, бо бачыць, што ягоная ціхая дзяўчына, зь якой ён сустракаецца месяц, ляжыць у ложку і яшчэ ня сьпіць. Яна глядзіць фільм.

      Швэды

      У гатэлі пасялілася колькі старых швэдаў, адзін зь іх, салодка пасьміхаючыся, завітаў да цырульніка Віталя, які якраз быў вольным на зьмене. Швэд сеў у крэсла пасьля таго, як асыстэнты памылі яму галаву.

      Швэду каля сямідзесяці-васьмідзесяці, ён зморшчаны, як разынка, скрозь пакрыты плямкамі й бародаўкамі, валасоў на галаве амаль няма, навошта прыйшоў?

      Майстар-цырульнік Віталь стаяў і разважаў: што менавіта стрыгчы гэтаму старому мужчыну, хіба толькі валасы ў вушах?

      Швэд першым пачаў размову, прапанаваўшы пасьля працы сустрэцца зь ім і ягоным сябрам, пагуляць па Менску, завітаць у бары, клюбы… Цырульнік адразу сьцяміў такі расклад і наадрэз адмовіўся ад усяго.

      – Ды ладна табе, ты вельмі прыгожы малады чалавек, я – стары, я нават не жадаю з табою спаць, калі ты хочаш, можаш ты мяне таго… А? Альбо калі што, я табе адсмакчу ў сваім нумары, разумееш, гэтая грэбаная старасьць, але я вельмі хачу хаця б проста пасмактаць. Вядома, было б нашмат круцей, калі б ты мяне. Гэтым займаліся нават старажытныя грэкі, такім чынам яны перадавалі сваім вучням філязофскі розум, ну й прастату масажавалі… – стары быццам размаўляў сам з сабою, варочаючы галавою ў розныя бакі, – Колькі ты хочаш? Дзьвесьце эўра, трыста, чатырыста, пяцьсот? – швэд нэрвова шчабятаў і намагаўся сваімі скручанымі рукамі схапіць рукі стыліста, каб знайсьці зь ім больш шчыльны кантакт. Ён пазіраў празь люстэрка мутнымі аліўкавымі вачамі, крэкаў, усьміхаўся, варушыўся пад пэнюарам.

      Віталь зьбялеў, потым пачырванеў, рукі ў яго пачалі трэсьціся, і ён паклікаў асыстэнта, каб той скончыў замест яго працу. Віталь быў абураны, ён ненавідзеў такіх людзей, ён ненавідзеў сваю працу, яго злавалі кліенты.

      Старыя швэды ўвесь вечар дзяжурылі каля дзьвярэй салёна, чакалі, калі гэты малады прыгожы цырульнік, з матаваю скураю й чырвонымі вуснамі, аточанымі мяккім шчаціньнем, пойдзе хаця б паліць ва ўнутраны дворык гатэлю, але той не выходзіў.

      Праз колькі гадзін ахоўнік Віктар, які ў гатэлі па начох падпрацоўваў жыгалам, падышоў да старых швэдаў і папрасіў іх у нумары, бо тыя

Скачать книгу