Скачать книгу

ніхто ня любіць, ён – тая самая адзінка ў гатэлі, да якой ставяцца з агідай, але дазваляюць існаваць, як пухліне, якая не перашкаджае здароўю і якую лепей не чапаць, каб не нашкодзіць самому сабе. Гэты чалавек пасьпеў жорстка пакараць аднаго з кухараў. Аднойчы ўвечары, адсачыўшы па камэрах, што той скраў колькі палак сакавітага сьвежага карбанату, Хасан вырашыў пасадзіць чалавека замест звальненьня, не разумеючы, што ў таго кухара Валеры, дакладней – другога кухара-асыстэнта шэфкухара, заробак памерам з чатыры палкі карбанату. Начны мэнэджар затрымаў няшчаснага мужчыну, які ўжо марыў пра тое, як жонка будзе пляскаць у ладкі, пабачыўшы, чым ён разжыўся на працы. Была тэрмінова выклікана міліцыя, якая па прыбыцьці не давала веры сваім вачам – хударлявы кухар Валера, зьбялелы, з дрыготкімі рукамі і вялікімі вачыма, сядзіць на зэдліку ў кабінэце начнога мэнэджара, на стале тры палкі карбанату, а сам Хасан узвышаецца ў фатэлі… Нават міліцыя не разумела, што такога зрабіў кухар, каб прасіць аформіць крымінальную справу… Але факт злачынства быў запратакаліраваны, і наложаны адміністратыўны штраф.

      Начны мэнэджар да гэтага часу ня вывучыў ані расейскую, ані ангельскую, ані беларускую мовы, размаўляе асобнымі словамі й гукамі… Ён можа набраць на мабілцы пакаёўку й раўсьці ёй у вуха, што патрэбна тэрмінова батарэйка! Якая батарэйка? Куды? Для чаго?.. Што за батарэйка?! І толькі праз паўвечара высьветліцца, што адзін з пастаяльцаў тэлефанаваў на рэцэпцыю й прасіў дадатковы абагравальнік у нумар, бо зьмерз… Альбо Хасан часта перад пачаткам працоўнага вечара-ночы абыходзіць усе кропкі – кабінэт аховы, камэра-мэны, бар, рэцэпцыя, спа-цэнтар, цырульня, басэйн, фітнэс, рэстарацыя, нумарны фонд, кухня… абыходзіць ён… усе яму пасьміхаюцца, усе працуюць, бегаюць, варушацца… А ён потым зойдзе ў кабінэт да галоўнага мэнэджара Міхаліны й давай распавядаць, які вэрхал паўсюль адбываецца, якія ўсе лайдакі й ніхто не працуе, куды гэта яна як адказная па гатэлі глядзіць, трэба тэрмінова ўсіх звальняць, а потым накіроўваецца ў кабінэт да дырэктара… І амаль за гадзіну з працоўных месцаў зьнікае два-тры супрацоўнікі. Хтосьці яму не спадабаўся сваёй усьмешкай, хтосьці ішоў міма яго й не пасьпеў першым павітацца… Але з гэтым чалавекам сапраўды немагчыма вітацца, зьнікае ўсялякае жаданьне, ён рукаецца, падаючы сваю далонь млява, яна звычайна потная й сьлізкая, нагадвае вільготную анучу, і гэтая млявасьць кажа пра пагарду да вас, гэтая спатнеласьць далоні сьведчыць пра пэўную няшчырасьць, нейкі злосны пачатак.

      Аднойчы начны мэнэджар вырашыў кінуць курыць, таму ўсе сталі заўважаць яго з электроннай цыгарэтай у зубах… Быў позьні вечар, з афіцыянтаў засталіся толькі дзяжурныя. Сядзелі яны ціхенька ў сваёй каморцы з падагрэвам, самаварам і папяльніцамі, палілі, пілі турэцкую каву. Раптам заходзіць Хасан і моўчкі пачынае смактаць электронную цыгарэту… Усе таксама маўчаць, размова была зрэзаная ягоным вільготна-рэзкім позіркам і традыцыйным пахам адэкалёну пасьля галеньня “Олд Спайз”, які ён пакідае

Скачать книгу