Скачать книгу

за паўгода раскруціць зону цырульні ў спа. То-бок зрабіць так, каб кожны патэнцыйны кліент зрабіўся пастаянным і вяртаўся ня толькі стрыгчыся, але і сачыць за самымі моднымі навінкамі сэзонаў. Антон быў запрошаны дзеля таго, каб склалася працоўная база й каб выйсьці хаця б на пачатку працы спа ў гатэлі ў нуль.

      Ладненькі, зь дзявочымі вейкамі й зялёнымі вочкамі, зь ірванаю фрызураю й прамэліраваным чубчыкам, з зарослаю шчаціньнем пыскаю, Антошка ствараў цуды… Стрыг ён звычайна, але як сябе паводзіў з жанчынамі й дзяўчынамі!.. Увесь пругкі, усьміхаецца, гнецца, жартуе, страляе вочкамі… Жанчыны блыталіся, адчувалі сябе каля яго спачатку тупымі нязграбнымі каровамі, але пасьля колькіх камплімэнтаў раставалі, і трымцелі, і былі гатовыя на што заўгодна.

      Кожная новая кліентка, няважна, з вуліцы альбо з гатэлю, тэрмінова шукала новай сустрэчы з гэтым Апалёнам, з гэтым апранутым Давідам. Антон, у сваю чаргу, любіў казаць, што пісьменна памытая галава й зроблены масаж – гэта ўжо палова посьпеху ў абслугоўваньні.

      Жанчыны яго песьцілі, яны пакідалі цэлыя заробкі яму на гарбату, пакідалі свае сэрцы… Хапалі яго за рукі, абдымалі, а самыя нахабныя цалавалі, спрабуючы адразу патрапіць у ягоныя чырвоныя вусны… Антон толькі пасьпяваў выкручвацца альбо закрываць рот, каб яны не траплялі туды сваімі языкамі…

      Год працы Антошкі – гэта год шаленства, год паху жаночых выдзяленьняў, год нястрымнага юру, жарсьці, сьлёз, сьмяшкоў і намёкаў.

      Сярод усёй гэтай жаночай публікі да яго заходзіла колькі мужчын, паводзілі яны сябе афіцыйна й часта стрымана, але па іх позірку адміністратары й калегі Антона заўважалі, што ўнутры гэтыя мужчыны спапялюшаныя каханьнем, аднабаковым, моцным, нястрымным, схаваным каханьнем да мужчыны, каханьнем несьвядомым і міжвольным.

      Антошка не асабліва каб зьвяртаў увагу на ўвесь гэты вэрхал вакол сябе, ён рана пайшоў на пэнсію з танцаў – сьпіна, але ў свой час пасьпеў добра наскакацца на падтанцоўках у розных беларускіх сьпявачак, якія езьдзілі са сваімі “турнэ” па вёсках краіны… Антон сьпярша ня ведаў, куды падацца, але адразу знайшоў сябе ў цырульніцкім мастацтве… Ён стрыг, і грошы пакункамі траплялі ў яго кішэні й заплечнік, які ён набыў у аддзеле “ўсё для жанчын” на Нямізе… Ён зь дзяцінства любіў рэчы, уласьцівыя ня толькі ягонаму полу, таму ніколі ня бачыў розьніцы між тым, каб ябаць кагосьці самому альбо каб яго.

      “Ён радаваўся жыцьцю, ён танчыў і стрыг” – так, напэўна, напішуць на ягоным надмагільным камені. Ён сапраўды не замарочваецца жыцьцём, салодка пасьміхаецца адбеленымі зубкамі й рассоўвае па кішэньках даляры, эўра, расейскія й беларускія рознакаляровыя паперкі… Жыцьцё атрымалася, easy money…

      Адна з жанчынаў, якая, як і ўсе, пакуль стрыглася й масажавалася, атрымлівала асалоду ад блізкасьці гэтага гнуткага мужчыны, узбуджалася і была больш нахабнаю, чым астатнія, патрабавала, так бы мовіць, звыш простага бытавога абслугоўваньня – як толькі Антошка станавіўся перад ёю, каб стрыгчы яе валасы сьпераду,

Скачать книгу