ТОП просматриваемых книг сайта:
Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Читать онлайн.Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Издательство Электронная книгарня
– Ці не жадаеце, каб я дапамог вам лічыць? – падахвоціўся Швейк. – Я ў гэтай справе кумекаю. Аднойчы я за адну ноч пабыў у дваццаці васьмі месцах, але трэба аддаць належнае, нідзе болей за тры куфлі не піў.
– Карацей кажучы, – працягваў няшчасны падначалены таго начальніка, які так пышна святкаваў свае імяніны, – калі мы абышлі з тузін розных шыночкаў, то спахапіліся, што наш начальнік недзе згубіўся, хаця мы яго загадзя прывязалі на вяровачку і вадзілі за сабой, як сабачку. Дык мы тады пайшлі яго ўсюды шукаць і нарэшце ўсе паразгублялі адзін аднаго. Я апынуўся ў адной з начных кавярань на Вінаградах, у вельмі слушнай установе, дзе піў нейкі лікёр проста з бутэлькі. Што я потым рабіў – не памятаю… Ведаю толькі, што ўжо тут, у камісарыяце, калі мяне сюды прывялі, абодва паліцэйскія рапартавалі, што я напіўся, паводзіў сябе непрыстойна, пабіў адну даму, разрэзаў сцізорыкам чужы капялюш, які зняў з вешалкі, разагнаў жаночую капэлу, перад усімі абвінаваціў обер-кельнера ў крадзяжы дваццаці крон, разбіў мармуровую дошку ля століка, за якім сядзеў, і знарок плюнуў незнаёмаму пану за суседнім столікам у чорную каву. Больш я нічога не зрабіў… прынамсі, не памятаю, каб я яшчэ што-небудзь выкінуў… Іпаверце, я такі прыстойны, інтэлігентны чалавек і ні аб чым іншым не думаю, як толькі аб сваёй сям’і. Што вы на гэта скажаце? Я ж зусім не задзіра які, скандаліст!
– I шмат вам давялося прыкласці працы, каб раскалашмаціць тую мармуровую дошку? – пацікавіўся Швейк замест адказу. – Ці вы яе раскалолі адным махам?
– Адразу, – адказаў інтэлігентны пан.
– Тады вы прапалі, – задуменна вымавіў Швейк. – Вам дакажуць, што вы да гэтага рыхтаваліся шляхам працяглых практыкаванняў. А кава таго незнаёмага пана, у якую вы плюнулі, была без рому ці з ромам?
I, не чакаючы адказу, высветліў:
– Калі была з ромам, то горш, таму што даражэй. На судзе ўсё падлічваюць і складваюць разам, каб цягнула на злачынства.
– На судзе… – маладушна прашаптаў шаноўны галава сям’і і, звесіўшы галаву, упаў у той непрыемны стан, калі чалавека адольваюць дакоры сумлення.
– А дома ведаюць, што вы арыштаваны, або пачакаюць, калі пра гэта будзе ў газетах? – спытаў Швейк.
– Вы лічыце, што гэта будзе ў газетах? – наіўна спытала ахвяра імянін свайго начальніка.
– Больш чым упэўнены, – прагучаў шчыры адказ, бо Швейк ніколі не меў звычаю утойваць што-небудзь ад суразмоўцы. – Чытачам газет такія звесткі надта падабаюцца. Я сам люблю чытаць гэтую рубрыку пра п’яніц і іх буянства. Нядаўна ў шынку «Ля келіха» адзін госць выкінуў штуку: сам сабе разбіў куфлем галаву. Падкінуў яго ўгару і падставіў галаву. Яго адвезлі, а раніцой мы ўжо чыталі пра гэта ў газетах. Альбо яшчэ выпадак. У Бендлаўцы* я аднойчы даў аплявуху аднаму факелынчыку з пахавальнага бюро, а ён мне аддзячыў тым жа. Каб нас памірыць, вымушаны былі абодвух пасадзіць пад замок, і тут жа з’явілася нататка ў газетах. I яшчэ. У кавярні «У мерцвяка» адзін саветнік