Скачать книгу

некалькі разоў, – адказала шынкарка. – Вып’е адзіндва куфлі, спытае мяне, хто сюды ходзіць, і слухае, як мае госці расказваюць пра футбол. Яны заўсёды, як толькі яго ўбачаць, гавораць толькі пра футбол, а яго аж калоціць ад гэтага, вось-вось, здаецца, ашалее і пачне курчыцца ў сутаргах. За ўвесь гэты час злавіў на вуду толькі аднаго абіўшчыка з Папярочнай вуліцы.

      – Гэта справа натрэніраванасці, – зазначыў Швейк. – Абіўшчык быў, відаць, невялікага розуму чалавек?

      – Ды як мой муж, – адказала з плачам гаспадыня. – Той яго пытаў, ці страляў бы ён у сербаў. Абіўшчык адказаў, што не ўмее страляць, што толькі раз быў у ціры і прастраляў там карону*. Тут мы ўсе і пачулі, як пан Брэтшнайдэр прамовіў, выцягнуўшы сваю запісную кніжку: «Ты глядзі, яшчэ адна ёмкая дзяржаўная здрада!» – і выйшаў з гэтым абіўшчыкам з Папярочнай вуліцы, і той ужо не вярнуўся.

      – Шмат хто з іх не вяртаецца, – сказаў Швейк. – Дайце мне рому.

      Швейк заказваў ужо другую чарку рому, калі ў шынок увайшоў тайны агент Брэтшнайдэр. Кінуўшы беглы позірк на пусты шынок і заказаўшы сабе піва, ён падсеў да Швейка і пачаў чакаць, ці не скажа той чаго.

      Швейк зняў з вешалкі адну з газет і, прагледзеўшы апошнюю старонку з аб’явамі, азваўся:

      – Глядзіцетка, нейкі Чымперс са Страшкава, дом нумар пяць, паштовае аддзяленне Рачыневес, прадае сядзібу з трыма дзесяцінамі ворыва. Школа ёсць, і чыгунка побач.

      Брэтшнайдэр нервова забарабаніў пальцамі па стале і звярнуўся да Швейка:

      – Мне дзіўна, чаму гэта вас цікавіць гэтая сядзіба, пан Швейк?

      – Ах, гэта вы? – усклікнуў Швейк, падаючы яму руку. – А я вас адразу не пазнаў, у мяне вельмі благая памяць. У апошні раз мы рассталіся, дай бог памяць, у прыёмнай канцылярыі паліцэйскай управы. Што вы з таго часу робіце? Ці часта заходзіце сюды?

      – Сёння я прыйшоў, каб убачыць вас, – сказаў Брэтшнайдэр. – У паліцэйскай управе мне паведамілі, што вы гандлюеце сабакамі. Мне патрэбен добры пінчар або шпіц ці нешта такое падобнае…

      – Усё гэта мы можам вам справіць, – адказаў Швейк. – Хацелі б жывёліну чыстакроўную ці такую, што з вуліцы?

      – Я аддаў бы перавагу чыстакроўнаму сабаку, – адказаў Брэтшнайдэр.

      – А чаму б вам не займець паліцэйскага сабаку? – спытаў Швейк. – Такога, што сам бы ўсё высачыў і навёў на след злачішства? У аднаго разніка ў Вршовіцах ёсць такі сабака, ён цягае яго вазок. Гэты пёс працуе яўна не па спецыяльнасці.

      – Я хацеў бы шпіца, – стрымана зазначыў Брэтшнайдэр, – шпіца, які б не кусаўся.

      – Значыцца, вы жадаеце бяззубага шпіца? – удакладніў Швейк. – Ёсць у мяне адзін такі – у Дэйвіцах, у аднаго карчмара.

      – Не, можа, лепей пінчара… – нерашуча вымавіў Брэтшнайдэр, кіналагічныя веды якога былі самымі зачаткавымі. Каб не загад з паліцэйскай управы, ён пра сабак ніколі нічога і не даведаўся б.

      Але атрыманы загад быў выразны і неаспрэчны: пазнаёміцца са Швейкам бліжэй на глебе гандлю сабакамі. З гэтай мэтаю Брэтшнайдэр меў права выдаткаваць сродкі на куплю сабак.

      – Пінчары бываюць буйнейшыя

Скачать книгу