Скачать книгу

спыталі, як яму гэта спадабалася. Швейк адказаў, што гэта лепей, чым у лазнях каля Карлава моста і што ён надта любіць купацца.

      – Калі вы яшчэ астрыжаце мне ногці і валасы, то не ведаю, чаго мне будзе не хапаць для поўнага шчасця, – дадаў ён, міла ўсміхаючыся.

      Яго жаданне было выканана. Затым Швейка грунтоўна расцерлі губкай, захінулі ў прасцірадла і аднеслі ў першае аддзяленне на ложак, дзе яго ўклалі, прыкрылі коўдрай і папрасілі заснуць.

      Швейк яшчэ і зараз успамінае гэты час з любасцю:

      – Уявіце сабе, мяне неслі, неслі да самага ложка, і ў гэтыя хвіліны я быў на вяршыні шчасця.

      На пасцелі Швейк заснуў сном праведніка. Потым яго пабудзілі і прапанавалі кубак малака і булачку. Булачка была загадзя разрэзана на маленькія кавалачкі, і пакуль адзін з санітараў трымаў Швейка за абедзве рукі, другі макаў лустачкі булкі ў малако і карміў яго накшталт таго, як кормяць клёцкамі гусей.

      Потым Швейка ўзялі падпашкі і адвялі ў прыбіральню, дзе папрасілі выканаць малую і вялікую фізіялагічныя патрэбы.

      Пра гэтую цудоўную хвіліну Швейк расказвае з захапленнем. Мы не адважваемся паўтарыць яго аповед пра тое, што з ім потым рабілі. Прывядзём толькі адно яго выказванне: «Адзін з іх трымаў мяне пры гэтым на руках».

      Затым яго прывялі назад, паклалі ў пасцель і зноў папрасілі заснуць. Праз некаторы час яго пабудзілі і адвялі ў кабінет для абследавання, дзе Швейк, стоячы зусім голы перад двума лекарамі, прыгадаў слаўныя часы прызыву ў войска, і мімаволі з яго вуснаў сарвалася:

      – Tauglich!

      – Што вы сказалі? – спытаў адзін з лекараў. – Зрабіце пяць крокаў наперад і пяць назад.

      Швейк зрабіў дзесяць.

      – Я ж вам сказаў, – заўважыў лекар, – каб вы зрабілі пяць.

      – Мне колькі тых лішніх крокаў зрабіць не шкада, – сказаў Швейк.

      Пасля гэтага лекары папрасілі, каб Швейк сеў у крэсла, а адзін з іх некалькі разоў стукнуў яго па калене, штосьці сказаў другому, што рэфлексы зусім нармальныя, але той пакруціў галавой і пачаў сам кляпаць Швейка па калене, у той час як першы падымаў Швейку павекі і аглядаў яго зрэнкі. Потым яны адышліся да стала і перакінуліся некалькімі лацінскімі выразамі.

      – Слухайце, вы ўмееце спяваць? – спытаў адзін. – Ці не маглі б вы нам заспяваць якую-небудзь песню?

      – З задавальненнем, – адказаў Швейк, – хаця ў мяне няма ні голасу, ні музыкальнага слыху, але дзеля вас паспрабую, калі вам захацелася пазабаўляцца.

      I Швейк завёў:

      Што, манашак малады,

      Галаву схіляеш,

      Дзве гарачыя слязы

      Ты на дол раняеш?

      – Далей не памятаю, – працягваў Швейк, – калі хочаце, дык заспяваю:

      Тугою спавіты і сэрцам разбіты,

      Аглядваю пройдзены шлях.

      Я ціха сяджу, удалеч гляджу

      I сэрцам імкнуся ў прасцяг.

      – А далей таксама не ведаю, – уздыхнуў Швейк. – Ведаю

Скачать книгу