Скачать книгу

ягонага ж прызнання, сядзеў «за тое, што ў Сараеве кокнулі пана эрцгерцага», яшчэ сёння валасы ад жаху стаялі дуба і была ўскалмачана барада, так што яго галава нагадвала стаеннага пінчара. Ён быў арыштаваны ў кавярні, дзе не прамовіў ніводнага слова, нават не чытаў газет, у якіх пісалі пра забойства Фердынанда; ён сядзеў за сталом ў поўнай адзіноце, як раптам да яго падсеў нейкі пан, і хутка спытаў:

      – Вы чыталі пра гэта?

      – Не чытаў.

      – А ведаеце пра гэта?

      – Не ведаю.

      – А ведаеце, пра што пішуць?

      – Не ведаю і не цікаўлюся.

      – Але ж усё гэта павінна было вас зацікавіць.

      – Не ведаю, што там павінна было б мяне зацікавіць. Я выкуру сігару, вып’ю некалькі куфляў піва, павячэраю. А газет я не чытаю. Газеты хлусяць. Навошта мне яшчэ нервавацца.

      – Значыцца, вас не цікавіць нават гэтае забойства ў Сараеве?

      – Мяне ўвогуле не цікавяць ніякія забойствы – ні ў Празе, ні ў Вене, ні ў Сараеве ці ў Лондане. На тое ёсць розныя ўстановы, суды і паліцыя. Калі каго заб’юць, то так яму і трэба. Ці можна ж быць такім цюхцяем, каб даць сябе забіць?

      Гэта былі яго апошнія словы. З гэтага часу ён праз кожныя пяць хвілін толькі голасна паўтараў:

      – Я не вінаваты! Я не вінаваты!

      Гэтыя словы ён паўтараў і ў браме паліцэйскай управы, іх ён будзе паўтараць і тады, калі яго павязуць у пражскі крымінальны суд, і з гэтымі ж словамі ён увойдзе ў сваю турэмную камеру.

      Выслухаўшы ўсе гэтыя страшныя змоўніцкія гісторыі, Швейк палічыў, што будзе дарэчы высветліць вязням усю безнадзейнасць іх становішча.

      – Кепскія нашы справы, – пачаў ён сваё суцяшальнае слова. – Гэта няпраўда, быццам вам, усім нам, нічога за гэта не будзе. Навошта ж тады паліцыя, як не для таго, каб караць нас за наш доўгі язык? Калі ўжо надышоў такі небяспечны час, што страляюць у эрцгерцагаў, то няма чаго здзіўляцца, што цябе вядуць у паліцыю. Усё гэта дзеля бляску, каб Фердынанду перад пахаваннем зрабіць рэкламу. Чым болей нас тут збяруць, тым лепей для нас, бо нам будзе весялей. Калі я служыў у войску, пасадзілі ў нас неяк палову роты. А колькі невінаватых людзей бывае асуджана – і не толькі ў войску, але і грамадзянскімі судамі! Памятаю, аднойчы асудзілі жанчыну за тое, што задушыла сваіх нованароджаных двайнят. Хоць яна і бажылася, што не магла яна задушыць двайнят, бо ў яе нарадзілася толькі адна дзяўчынка, якую ёй удалося задушыць зусім бязбольна, яе ўсё-такі асудзілі за забойства дваіх дзяцей. Або возьмем, да прыкладу, таго бязвіннага цыгана з Забегліц, што ў калядную ноч узламаў крамку дробнага тавару. Ён кляўся, што зайшоў пагрэцца, але гэта яму не дапамагло. Калі ўжо трапіў у лапы правасуддзя, справы дрэнь. Але што зробіш? Трэба ўсё-такі прызнаць, што не ўсе людзі такія паганцы, як мы часам мяркуем. Але як сёння адрозніш прыстойнага чалавека ад прахвоста, асабліва ў такі сур’ёзны час, калі нават Фердынанда цюкнулі? У нас таксама, калі я служыў у войску ў Будзеёвіцах, застрэлілі неяк сабаку ў лесе за вучэбным пляцам. А сабака быў капітанаў. Калі капітан пра гэта даведаўся, то выклікаў нас усіх, пастроіў і

Скачать книгу