ТОП просматриваемых книг сайта:
Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Читать онлайн.Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Издательство Электронная книгарня
– Зусім не дзіўныя, – пачаў апраўдвацца Швейк. – Крый мяне божа, каб я хацеў каго-небудзь з кім-небудзь параўноўваць! Пан шынкар мяне ведае. Праўда ж, я нікога ні з кім не параўноўваў? Я толькі не хацеў бы быць у скуры ўдавы эрцгерцага. Што яна цяпер будзе рабіць? Дзеці – сіроты, маёнтак у Канопішці – без гаспадара. Выходзіць зноў за якога-небудзь эрцгерцага? Які толк? Паедзе з ім зноў у Сараева і зробіцца ўдавой другі раз… Вось некалі ў Зліве каля Глубокай жыў адзін ляснік з надта брыдкім прозвішчам – Піндзюр. Браканьеры яго застрэлілі, і засталася пасля яго ўдава з двума дзеткамі. Праз год яна выйшла замуж зноў за лесніка, Пепіка Шаўлавага з Мыдлавар, яго таксама ўходалі. Выйшла ў трэці раз – і зноў. жа за лесніка і кажа: «Трэцім разам – лепшым часам. Калі і цяпер не пашанцуе, дык і не ведаю, што рабіць». Ну, вядома, і гэтага прыстукнулі, а ў яе ад гэтых леснікоў было ўжо шасцёра дзяцей. Пайшла яна ў Глубокую, у канцылярыю князя, пабедавала там, што няма ў яе шчасця з леснікамі, і ёй там сасваталі Яраша, вартаўніка сажалкі, з Ражыц. I – што вы скажаце! – утапілі і яго ў час лоўлі рыбы! I ад яго ў яе ўжо двое дзяцей. Потым яна выйшла за канавала з Воднян, дык той аднойчы ўначы цюкнуў яе сякераю і добраахвотна здаўся паліцыі. Калі потым яго ў Пісеку пры акруговым судзе вешалі, ён укусіў святара ў нос і заявіў, што наогул ні аб чым не шкадуе, а таксама сказаў нешта агіднае пра пана імператара.
– А вы не ведаеце, што ён пра яго сказаў? – з надзеяй у голасе спытаў Брэтшнайдэр.
– Гэтага я вам сказаць не магу, гэтага яшчэ ніхто не адважваўся паўтарыць. Але словы былі, відаць, настолькі жахлівыя, што адзін з чыноўнікаў, які пры гэтым быў, з’ехаў з глуздоў, і яго да сённяшняга дня трымаюць у ізаляцыі, каб шыла не выйшла з мяшка. Гэта была не звычайная знявага пана імператара, як бывае па п’янцы.
– А як зневажаюць пана імператара па п’янцы? – спытаў Брэтшнайдэр.
– Прашу вас, панове, пагаварыць пра нешта іншае, – не сцярпеў шынкар Палівец. – Я, ведаеце, гэтага не люблю. Хто-небудзь потым набрэша, а чалавеку адны непрыемнасці.
– Як зневажаюць пана імператара па п’янцы? – перапытаў Швейк. – Усяляк. Напіцеся, загадайце зайграць вам аўстрыйскі гімн і самі ўбачыце, чаго нагаворыце. Навыдумляеце пра пана імператара столькі, што калі б толькі палова была праўда, хапіла б яму ганьбы на ўсё жыццё. А ён, стары дзядуля, дальбог, гэтага не заслужыў. Заўважце: сына Рудольфа ён страціў у раннім веку, у поўнай мужчынскай моцы, жонку Альжбету праткнулі напільнікам, потым страціў брата Яна Орта*, а брата – мексіканскага імператара – застрэлілі ў нейкай цытадэлі каля сцяны*. Цяпер зноў, на схіле веку, падстрэлілі дзядзьку. Гэта ж трэба мець жалезныя