ТОП просматриваемых книг сайта:
Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн.Название Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-7021-26-0
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Выкладчык Пётра Мацкевіч спыніўся.
– Добры дзень, Пётр Антонавіч, – з робленай ветлівасцю павітаўся з ім Ваня Гужын.
Запанавала непрацяглая паўза. Выкладчык Мацкевіч абудзіўся ад нейкіх сваіх думак і агледзеў хлопцаў.
– А-а, – сказаў ён, – дык вы мае студэнты? Успамінаю. Бачыліся. Адпачываеце? З віном? І што п’яце, цікава, у такім людным месцы?
– Сухое віно, – не стаў маніць Іосіф Зялёнка. – «Гамза». Можа, і не з найлепшых гатункаў, але піць можна.
– А вы прысядзьце з намі, Пётр Антонавіч, – раптам абраўся нахабства студэнт Ваня Гужын. – Мы тут крыху ганарару атрымалі, дык вось адзначаем. Мы вам шчыра праставімся і палічым за гонар, бо вас паважаем. Ды вось і сябры пацвердзяць.
– Так, так, – заківалі галовамі хлопцы.
Выкладчык Пётра Мацкевіч падумаў і прысеў на лаўку побач. Студэнт Ваня Гужын наліў таму ў разавую папяровую шклянку віна.
– Зваць вас як? – пацікавіўся выкладчык Мацкевіч, пажадаў здароўя і выпіў.
Хлопцы прадставіліся. Пачалі размову. Ні пра што. Спачатку даволі напружана і абачліва – прыглядаліся да нечаканага суразмоўцы. Але выкладчык Пётра Мацкевіч размову іх раз-пораз падтрымліваў, гаварыў далікатна, хоць калі-нікалі змаўкаў і думаў пра нешта сваё. Ніхто не звяртаў на іх увагі. Урэшце, у скверы часта выпівалі, і не толькі студэнты.
Неўзабаве выкладчык Мацкевіч падняўся з лаўкі, падзякаваў і сказаў, што яму варта дадому.
– А вам у які бок? – спытаў няўрымслівы і ўсюдыісны студэнт Іосіф Зялёнка.
– Уніз па Паркавай.
– Дык і нам туды ж.
– У інтэрнат? Я вас правільна зразумеў?
– Так.
– Хадземце. Разам і мне будзе весялей, – сказаў выкладчык Мацкевіч.
Каля ГУМа завярнулі направа і пайшлі ўніз. Студэнт Ігнат Мазур хацеў было развітацца і пакінуць кампанію, але Іосіф Зялёнка быццам здагадаўся і прашаптаў яму на вуха:
– Плюнь на «госці». У цябе яшчэ віно ў сумцы, і ў нас дзве пляшкі засталіся – дык, можа, працягнем. Бачыш, Антоныч – свой чалавек. А мы яшчэ і ў гастраном забяжым па дарозе.
Дарогай размаўлялі хіба што адны хлопцы. Выкладчык Пётра Мацкевіч зноў стаў задуменны і больш маўчаў.
Калі падышлі да інтэрната, студэнт Ваня Гужын нечакана звярнуўся да таго з прапановай.
– Можа, завітаеце да нас, Пётр Антонавіч? У нас на паверсе цяпер спакойна, большасць на занятках.
Выкладчык Пётр Мацкевіч выслухаў таго, падумаў і згодна кіўнуў.
– Толькі вы, хлопцы, асабліва наш пікнік не афішуйце, – папрасіў ён.
Размясціліся ў пакойчыку, дзе жылі студэнты Гужын і Зялёнка. Паставілі на столік віно, тое-сёе са сціплай закускі. Прыадчынілі акно, а дзверы, наадварот, зачынілі, каб ніхто лішні не заходзіў.
Выпівалі і гаманілі да цемнаты. Выкладчык Пётра Мацкевіч слухаў,