ТОП просматриваемых книг сайта:
Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн.Название Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-7021-26-0
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Хлусня – вось што ён бачыў за ўсёй іх хвалёнай публіцыстыкай. Але менавіта гэтая хлусня і патрэбна большасці людзей. Скажы якому азвярэламу пралетару, што ён далёка не соль зямлі, а відазменены раб – што адбудзецца? То-та і яно. А да хлусні ён, раб, прывык, і ў ёй яму ўтульна. І галоўную газету «Правда» лепш было б назваць «Хлусня». І ўвесь свет, хутчэй за ўсё, – таксама прыкрытая слоўным вэлюмам хлусня.
Гістарычны матэрыялізм студэнт Ігнат Мазур ледзь здаў на тры балы, і тое дзякуючы Ані Балтас. У пакойчыку, дзе яны па-ранейшаму, хоць і радзей, працягвалі сустракацца, Аня пасля гарачых абдымкаў брала ў рукі падручнік і ўголас зачытвала супакоенаму целам каханку самыя важныя, на яе погляд, адказы на экзаменацыйныя пытанні, не зважаючы на яго зласлівыя каментары. «Плюнь, што зробіш – так трэба», – казала яна.
Атрымаўшы ў заліковую кніжку свой выпакутаваны траяк і адзначыўшы гэту падзею бутэлькай сухога, студэнт Ігнат Мазур помсліва пашкамутаў на дробны мак канспекты, якія выкладчыкі прымушалі пісаць у ходзе лекцый, і выкінуў усё з акна аўдыторыі. Следам паляцеў і разадраны ўшчэнт падручнік.
Між тым, яму даволі пагрозліва не хапала часу. На асобных лекцыях варта было абавязкова прысутнічаць – некаторыя з выкладчыкаў былі даволі ўедлівыя і, калі-нікалі, па-садысцку завальвалі прагульшчыкаў на іспытах. Стыпендыі не хапала нават на тыдзень-два, каб нармальна паабедаць. Танна і добра кармілі хіба што ў сталоўцы партыйнай школы, але туды заўсёды няпроста было праскочыць: пільны вахцёр пускаў толькі сваіх слухачоў-партыйцаў. Увагі патрабавалі і дзяўчаты – іх раз-пораз варта было звадзіць на які канцэрт, у тэатр альбо на свежую замежную кінастужку. Таму, калі ўвечары ў інтэрнаце з’яўляліся вярбоўшчыкі з прывакзальных складоў і прапаноўвалі ахвотным папрацаваць ноччу на разгрузцы вагона альбо цяжарніка, студэнт Ігнат Мазур іншым разам даваў згоду. Раніцай і часткова днём тады спаў, рызыкоўна прапускаючы лекцыі.
Яму пашанцавала хіба што з іспытам па замежнай літаратуры. Неяк перад залікам ён набраўся смеласці і спытаў у холе вучэбнага корпуса выкладчыцу Ліцвінаву – сярэдняга веку жанчыну, стройную, добра апранутую, з дагледжанай постаццю і даволі мілавідным тварам.
– Нэла Маркаўна, – сказаў ён сарамяжліва і не зусім упэўнена, – у мяне да вас пытанне. Секунд трыццаць не пазычыце? Я – ваш студэнт з чацвёртага курса.
Выкладчыца Ліцвінава спынілася.
– Я вас не памятаю, – даволі суха заўважыла яна. – У чым, дарэчы, ваша пытанне?
Студэнт Ігнат Мазур глытнуў паветра і праз кароткую паўзу рашуча вымавіў:
– Калі гэта магчыма, вызваліце мяне ад наведвання лекцый.
Паўза.
– Вам што, не падабаюцца мае лекцыі? – з непрыхаваным здзіўленнем спытала выкладчыца, – альбо я? Дарэчы, я вас, паўтаруся, нешта не прыпомню. Па-мойму, вы і так мае лекцыі ігнаруеце.
– Наадварот, – раптам ужо спакойна і цвёрда адказаў студэнт Ігнат Мазур. Што будзе – тое і будзе, вырашыў ён пра сябе. – Вашыя лекцыі