Скачать книгу

«Беларускай маладзёжнай», постары полацкага гурта надрукавалі газэта «Чырвоная змена» і дзіцячы часопіс «Бярозка». Дзьве песьні гурта – «Вартаўнік» і «Будзе так» – трапілі на складанку хіт-параду «Беларускай маладзёжнай», якую фірма «Мэлёдыя» выдала на вініле. І вось запрашэньне на сапраўдны рок-фэст, які праходзіў, праўда, не ў Вялікай Брытаніі, а ў Польшчы, але ўсё роўна за мяжой.

      Амаль усе запрошаныя на «Басовішча» зь беларускага боку – рокі поп-музыкі, барды, журналісты – выправіліся на фэстываль на адным турыстычным аўтобусе. Ужо за менскай кальцавой музыкі пачалі адзначаць падзею. Мяне прыемна ўразіла, што Алесь Кузьмін абсалютна не ўжываў алькаголю. Я таксама не ўжываў моцных напояў, і катэгарычнасьць у гэтым пытаньні Фулы стала для мяне сапраўдным уратаваньнем.

      Але празь некалькі гадзін агульны ўзьнёслы настрой зьнік, як тая гарэлка зь беларускіх крамаў на пачатку крызысных 90-х. Найбліжэйшы шлях да Беластоку быў праз Гародню. Мы так і накіраваліся. Але гарадзенскія памежнікі катэгарычна заявілі, што не прапусьцяць наш музычны каўчэг. Маўляў, яны не абслугоўваюць аўтобусы, толькі грузавікі і прыватныя аўтамабілі. А таму трэба ехаць на Берасьце. Колькі мы ні ўпрошвалі памежнікаў, колькі ні паказвалі свае запрашэньні і камандзіровачныя пасьведчаньні, нічога не дапамагала. Увечары а 22-й гадзіне прынялі рашэньне ехаць на Берасьце.

      Тое, што мы пабачылі ў Берасьці, нагадвала нейкую татальную эвакуацыю цэлай краіны: аў тобусы на памежным пераходзе стаялі даўжэзным шыхтом. У засмучэньні музыкі пачалі зьнішчаць апошнія свае алькагольныя запасы. Адчувалася, што тут мы захрасьлі надоўга, і добра яшчэ, калі прыедзем на фэстываль у заключны дзень.

      І толькі некалькі самых зацятых музыкаў не здаліся і пайшлі на перамовы да памежнікаў. І здарыўся цуд: «зялёныя фуражкі» з аўтаматамі за плячыма зрабілі нам калідор у чарзе. У паўжывых сядзельцаў нашага аўтобуса, перадусім ад інтэнсіўнага ўжываньня алькаголю, ад такога цуду наварочваліся сьлёзы на вачох.

      Затым мы яшчэ крыху паблукалі па дарогах Беласточчыны, – навігатараў тады яшчэ не было, – і неўзабаве патрапілі ў мястэчка зь немудрагелістай назвай Гарадок, побач зь якім, у невялікім ляску, і меўся адбыцца фэстываль.

      Сярод таго ляску на палянцы знаходзілася невялікая просьценькая сцэна, поруч зь якой паўставала намётавае мястэчка. Тут ужо віравала жыцьцё. Час ад часу лясок уздрыгваў ад рэзкіх гукаў – гукаапэратары наладжвалі апаратуру. Нашаму гурту выдалі вялікі армейскі намёт і мы, дарэшты стомленыя паездкай, пайшлі ладкавацца на начлег.

      На зьдзіўленьне, гарэлка яшчэ не была ўся выпітая па дарозе, і «мроеўцы» запрасілі «мясцовачасаўцаў» адзначыць удалы прыезд.

      Кузьмін адразу адмовіўся, сказаўшы, што ідзе спаць. Увечары, згодна з праграмай фэстывалю, «Мясцовы час» павінен быў удзельнічаць у першым канцэрце. Фула паклікаў да сябе Макса і папярэдзіў:

      – Глядзі за Сьвідрыцкім. Пад тваю адказнасьць. Сёньня мы выступаем.

      Макс пачаў вазбухаць, маўляў, усе дарослыя людзі, кожны адказвае за сябе, маўляў,

Скачать книгу