Скачать книгу

Дракешу я ня бачыў, магчыма, гадоў пятнаццаць. Лідар-гітарыст «Мясцовага часу» зусім не зьмяніўся. Толькі яго гнілыя пярэднія зубы сьведчылі, што час няўмольны. Мы цёпла павіталіся і нават абняліся.

      – Як ты? – спытаць нешта больш сэнсоўнае ў мяне адразу не атрымалася.

      – Я па-ранейшаму пры музыцы. У Доме культуры… – Дракеша таксама ня ведаў зь якой старонкі постмясцовагачасу пачаць распавядаць.

      – Чуў, што няма ўжо Сьвідрыцкага. – Я даведаўся пра гэтую трагедыю ад Руслана, клявішніка «Мясцовага часу», зь якім пэрыядычна кантактаваў праз Фэйсбук і скайп.

      – Ну так, няма Свідрыгона, – Дракеша глыбока ўздыхнуў і заціх.

      Я чакаў, што ён нешта распавядзе, удакладніць. Але Дракеша зь нейкай штучнай усьмешкай на твары маўчаў.

      – І што здарылася? – усё ж я хацеў пачуць вэрсію трагедыі ад Дракешы.

      – Забілі. Знайшлі ў пад’езьдзе зарэзаным, – сказаў і зноў змоўк. Распытаваць далей не схацелася. Трэба было зьмяніць тэму і я спытаў зусім пра іншае:

      – А праўда, што напачатку тэксты для песень пісаў Сьвідрыцкі?

      – Ну так. Галоўным чынам ён і пісаў. Гэта затым ужо Фула да гэтай справы далучыўся.

      Дракеша быў нешматслоўным, што абсалютна нехарактэрна для музыкаў. Звычайна ўсе яны гаваркія, а пра свае музычныя посьпехі могуць расказваць гадзінамі. За свае журналісцкія гады я ўдосталь наслухаўся ўзьнёслых маналёгаў.

      Недзе за сьпінай гучна зайграў аркестр. Барабан манатонна адбіваў пульс. Я пачаў згадваць, ці сьпяваў калі-кольвечы на гэтай галоўнай полацкай сцэне «Мясцовы час». Не прыпомнілася. У 90-х такіх маштабных гуляньняў на Дзень горада не наладжвалі.

      – Фулу гадоў дзесяць ня бачыў. Хацеў быў перарабіць апошні альбом «Халі-Халі», падняць вакал, але бяз Фулы ня буду чапаць. – З твару Дракешы не зьнікала ветлівая ўсьмешка. Ці то ён радаваўся сьвяту горада, ці то яму было прыемна са мной сустрэцца. Тут яго гукнулі дзьве дзяўчыны, што чакалі зводдаль, відавочна, адна зь іх была яго дачка, Дракеша разьвітаўся і пашыбаваў даганяць сваіх спадарожніц.

* * *

      Кватэра Сержука Сокалава-Воюша нагадвала офіс якой-небудзь апазыцыйнай партыі. Увесь час у яе нехта заходзіў, нехта выходзіў. Дзьверы кватэры не зачыняліся на замок, таму наведнікі не чакалі запрашэньняў і вітаньняў гаспадароў. Распраналіся і ішлі ў сьвятліцу. Нярэдка Сяржук быў заняты – пісаў нешта за сваім пісьмовым сталом. Але гэта не азначала, што наведнік мусіў пакінуць гаспадара ў спакоі і як найхутчэй сысьці. Госьці звычайна сядалі на канапу, побач зь якой вісеў вялікі алейны партрэт Івана Луцкевіча, і нешта паміж собку абмяркоўвалі. Часам яны перабіраліся ў кухню і там палілі ды пілі гарбату. Спрачаліся, штосьці апавядалі адзін аднаму, часам нехта чытаў свае творы.

      Калі я першы раз трапіў у гэт ую дзіўную кватэру, усе прысутныя ў ёй займаліся калектыўнай творчасьцю. Любімым заняткам Сержука было складаньне слоўніка рыфмаў. Працуючы над ім, ён эксплюатаваў сваіх гасьцей. Балазе, амаль усе яны былі літаратары. Вось і на гэты раз гаспадар сядзеў за пісьмовым сталом,

Скачать книгу