Аннотация

Книга «Тропою волка» продолжает роман-эпопею М. Голденкова «Пан Кмитич», начатую в книге «Огненный всадник». Во второй половине 1650-х годов на огромном просторе от балтийских берегов до черноморской выпаленной степи, от вавельского замка до малородных смоленских подзолков унесло апокалипсическим половодьем страшной для Беларуси войны половину населения… В книге продолжаются злоключения оршанского, минского, гродненского и смоленского князя Самуэля Кмитича, страстно борющегося и за свободу своей родины, и за свою любовь. Книга содержит нецензурную брань

Аннотация

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі «Жанчына і леапард» – непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць – уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы. Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Аннотация

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.

Аннотация

Неравнодушный взгляд на современную литературу, несогласие с оппонентами сложного литературного процесса, возможные ошибки и заблуждения отразились в опубликованных статьях сборника Ирины Шатырёнок о современной словесности. Книга обращена не только к профессионалу, но и к студенту, к широкому читателю, интересующемуся проблемами современной литературы. Книга содержит нецензурную брань

Аннотация

«Ні на небе, ні на зямлі» – зборнік, у якім прадстаўлены ўзоры казачнай творчасці ўсяго славянскага свету. Кніга разлічана як на дзяцей, так і на дарослых чытачоў, паколькі дагэтуль аналагічнага выдання на беларускай мове не было.

Аннотация

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць Вівальдзі ад Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.

Аннотация

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць. Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?); «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны); «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).

Аннотация

Кніга сябра Таварыства Вольных Літаратараў Ігара Сідарука аб'яднала лешыя празаічныя творы, напісаныя за ўвесь час літаратурнай дзейнасьці. Проза аўтара адрозьніваецца экспрэсіўнай, дзёрзкай манерай пісьма. Героі аповедаў Сідарука часта трапляюць у абсурдныя, фанасмагарычныя сытуацыі. Выйсьце зь якіх – трагічна-сюррэлістычнае…

Аннотация

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм.

Аннотация

Проза і эсэістыка Алеся Тарановіча зачаравала чытачоў часопіса «Дзеяслоў» сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара. «Берлінская мазаіка» – кніга не толькі пра сучасную Нямеччыну і немцаў, але і пра Беларусь і беларусаў.