Аннотация

Лето 1812 года. В Минске встречают наполеоновскую армию с надеждой на возрождение Великого Княжества Литовского. Юный Алесь Сакович ждет от Наполеона еще и отмены позорного крепостного права. Однако, добившись короткой аудиенции у своего кумира, Алесь понимает, что его Отчизна для императора – не более чем разменная карта в политической игре. Крестьяне, для которых он добивался свободы, жгут шляхетские усадьбы. Литвины встречаются лицом к лицу и на полях сражений, оказавшись в противоборствующих армиях. За чьи же интересы они проливают кровь, если обе эти армии у них дома ведут себя, как на вражеской территории? Что ж, в ноябре гениальный авантюрист Андрей Буканов подскажет Алесю способ добиться свобод для его Литвы – купить их у царя в обмен на Наполеона, которого можно захватить в заложники…

Аннотация

«Крыштальная ноч» – гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.

Аннотация

У новую кнігу сучаснага беларускага празаіка Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў. Сярод іх выдзяляецца навела «Албанскае танга», якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі – непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.

Аннотация

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Аннотация

Што адбываецца з гераінямі легендаў пасля шчаслівага фіналу? Зрэшты, які фінал увогуле можна назваць “шчаслівым”? Ільга, адужаўшы вогненнага цмока, два гады пражыла пры княжым двары ў славе ды пашане – але ўсе два гады ёй чагосьці не ставала. Чагосьці, што ўнікала памяці. Свет Вугеры, вялікай ракі, спавіты магутнымі каменнымі чарамі і здаўна хавае шмат таямніцаў. Магчыма, у Ільгі атрымаецца адшукаць адказы і вярнуць аднойчы забытае. А значыць, перад дзяўчынай-воем – новае падарожжа.

Аннотация

У нашай гісторыі хапае таямнічых ды містычных падзей. Але калі капнуць глыбей, можна знайсці такія неверагодныя супадзенні, што падсвядома пачынаеш верыць у праклёны. Зборнік п’ес “Праклён Міндоўга” складаецца з трох твораў, прысвечаных таямнічым падзеям нашай гісторыі. Гэты містычны цыкл уключае ў сябе п’есу пра Радзіму, п’есу пра сям’ю і п’есу пра каханне ды братэрства. Кожны з трох твораў яскрава адлюстроўвае ўсю містычную трагічнасць жыцця людзей, якія калісьці стваралі нашу гісторыю, увесь цяжар іх няпростых лёсаў.

Аннотация

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека. Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

Аннотация

Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных – расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…

Аннотация

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі? Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым. Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь? У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.