ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Читать онлайн.Название Дыплом на царства
Год выпуска 2015
isbn 978-98590-371-7-7
Автор произведения Аркадзь Ліцьвін
Издательство Электронная книгарня
“Сёння Жулкеўскі абскакаў Сапегу”, – сам сябе пацешыў гетман і спахапіўся, вяртаючы твару адпаведную хвілі ўрачыстасць. – “Ці зразумее Міласцівы пан, што з гэтай паперай Масква лічы ягоная?” – закончыў сваю думку.
Разумее вартасць дасягнутага Леў Сапега. Таму і паблісквае элаквэнцыяй. Але невядома як будзе далей. Ад першых поспехаў Леў Сапега настойваў на вяртанні Смаленшчыны з усёй северскай зямлёю Вялікаму Княству. А Міласцівы пан не толькі прызначыў губернатарам горада свайго ўлюбёнца Патоцкага, але і на пасады ў Смаленшчыне рассадзіў караняжаў. А тыя пачалі звягу, нібыта вялікі канцлер Сапега ні ў генеральным штурме ні ў канчатковым пераможным, пад кулі не лез і людзей сваіх стрымліваў. Брацлаўскі ж ваявода Якуб Патоцкі, якому кароль аддаў уладу над войскам, сам вёў жаўнераў на сцены і таму аддае гэтыя сцены каралю. І Сапегі і Радзівілы адчулі сябе пакрыўджанымі.
Сапегам заўсёды ў галаве абшары і ўплывы, але ці захоча кароль адбіраць землі ад сынавага царства, каб надзяліць сквапны род? Да таго ж каралю ў галаве маскоўская раць у вайне за шведскую карону.
Не дай Божа, калі адначасна з клопатамі пра шведскую карону кароль замахнецца насаджваць у Маскве каталіцкую веру. Гора можа быць вялікае. Гэта ж такі абсяг! І народаў у ім розных, як маку, і веравызнанняў тых не менш.
Што ж, хутка пераканаемся, як пойдзе. Урэшце самі падзеі маглі паўплываць на Міласцівага пана. Калі не спяшацца, добра разважыць, то шмат што дасца палагодзіць, удакладніць і ўзгадніць.
Прывітальная прамова скончылася, як канчаецца рана ці позна ўсё прыемнае. Пункт за пунктам Жулкеўскі пачаў абгрунтоўваць і тлумачыць свае дзеянні, але хіба толькі на твары Льва Сапегі ды яшчэ на адным—двух мог заўважыць разуменне і ўхвалу. Правы і парадкі, Дума ды рознае іншае нібыта прымалася без істотных заўваг. Але дайшло і да спраў веры…
Ні за адзін пункт дамовы гетман так не баяўся як за той, дзе йшло пра пераход каралевіча на праваслаўе. Але не пагадзіся ён, то напэўна не было б ні гэтага пергаменту, ні прысягі баяраў, ні акрычання Уладыслава Жыгімонтавіча царом на пляцах маскоўскіх гарадоў.
– …У праваслаўі суіснуюць розныя плыні. Ёсць і такія, што настойваюць на смяротным пакаранні за пераход на каталіцтва, – цярпліва даводзіў гетман. – Іх захады можна перабіць і адолець толькі лагоднасцю, памяркоўнасцю і паступова. Адпаведна тамтэйшым абставінам, я дзейнічаў pro suo maturo iudicio, згодна са сваім сталым меркаваннем…
Кароль ад