ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Читать онлайн.Название Дыплом на царства
Год выпуска 2015
isbn 978-98590-371-7-7
Автор произведения Аркадзь Ліцьвін
Издательство Электронная книгарня
Акінуў поглядам свой сінкліт і пераказаў, што лічыў патрэбным. Кожны адчуў патрабавальны маўклівы запыт у вачах атамана. Першым азваўся Жарскі.
– Як я разумею, нам трэба неяк умяшацца?
– Абавязкова ўмяшацца! – больш упэўнена ўсклікнуў другі ліцьвін, беспамылкова ўгадаўшы настрой атамана. – Упэўнены, што і царыца ўхваліць.
Пан Жарскі паклаў далонь на калена ротмістра Яцэвіча, заклікаючы да стрыманасці.
– Дзеля чаго вас і паклікаў? – крыху раздражнёна прамовіў атаман. – Не гадайце, што я думаю, а прапануйце нешта дзельнае. Барыс Жарскі павёў вясёлым поглядам па атамане і ўсіх астатніх.
– Самае дзельнае прысабечыць той дыплом! Што ж ляпшэйшае прыдумаеш? Хто ўхопіць дакумант, той раз—два пасадзіць на крамлёўскі пасад малога Івана Дзьмітрыевіча, а не пярэхрыста каралевіча ці іншага прыблуду.
Жарскі ўздыхнуў з палёгкай, задаволены адпаведным на яго думку выказваннем. Ані царыца Марына, ані вось гэты мажлівы рэгент не павінны злаваць.
– Лёгка сказаць! – ізноў вырваўся Яцэвіч, зірнуўшы на атамана нібы за падтрымкай. – Так той дыплом ляжыць і чакае, калі забярэм!
Зарудзкі пакрывіўся, як жабу з'еўшы. Кемнасць не так ад грамацейства залежыць, колькі Богам дадзена. Пара браць лейцы ў свае рукі. – Давайце разважым па парадку, – прапанаваў, ляпнуўшы рукою па стальніцы. – Кароль дыплом адкінуў і гетмана папракнуў, што не тое прывёз. Выходзіць, сына на Маскву не пусціць. Але ж хіба не думае, што яго, лацінніка з плоймай езуітаў за спіною, на сталец паклічуць? Га? Ці ўсё ж спадзяецца?
– Жыгімонт хітры і прадбачлівы, – падхапіў Жарскі.– Блізка ад яго давялося круціцца.
– Мерыцца на Маскву? – Зарудзкі ўперыў погляд у дарадцу. – Іначай навошта ўвесь гармідар?
Пляшчэеў палічыў патрэбным падаць сваё меркаванне.
– Не выключана, што з тым адкідваннем адно змыльванне вачэй, каб думалі, што Крэмль караля не цікавіць, ну і заслугі гетмана прынізіць, – удакладніў ён. – Няхай усім здаецца, што зоймецца Інфлянтамі, татарвою, шведамі тымі ж… А тым часам…
– Так што адкінуць, не азначае выкінуць! – сярдзіта выгукнуў Заруцкі, нібы падлавіўшы караля на хітраванні нягодным манарха. – А сам тут жа загадаў надзейна схаваць паперыну да патрэбнага часу? Так?
– Несумненна! – пацвердзіў Пляшчэеў.
Каторы раз падзівіўся разважлівасці неасвечанага казака. Каб яму нейкую адукацыю!…
– Дыплом напэўна ў руках Льва Сапегі,– упэўнена ўдакладніў Жарскі. – Канцылярыя караля пад яго рукой ад часу перамоваў з пасольствам Салтыкова. Адсылаць дыплом у Рэч Паспалітую пакуль няма сэнсу, – Як гэта? – здзівіўся Пляшчэеў.
– Такі парадак у дачыненнях