ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Читать онлайн.Название Дыплом на царства
Год выпуска 2015
isbn 978-98590-371-7-7
Автор произведения Аркадзь Ліцьвін
Издательство Электронная книгарня
На пяты дзень перамоваў каралеўскія граматы на «пожалованные» маёнткі і тытулы пасыпаліся, як дождж. Каму збройнічага, каму ясельнічага, каму Стралецкі прыказ, каму Пушкарскі, Пасольскі, Памесны, Ямскі… Думны дваранін Васіль Сукін* за прысягу атрымаў на кармленне цэлы горад Каломну. Тытулы і землі Масковіі! І дзе ж тут воля Уладыслава Жыгімонтавіча?
Значная колькасць такіх уганараваных, між імі Даніла Мезецкі і Авраамій Паліцын, дамовіўшыся з Львом Сапегам, рыхтаваліся 12 снежня выправіцца да Масквы. Васіль Сукін з дзяком Сыдаўным—Васільевым* браліся па таемнаму даручэнню караля прывесці да прысягі яму ўсю Масковію са сталіцаю. А што з цалаваннем крыжа каралевічу?
Леў Сапега не мог падступіцца да істотных пастулатаў. Непахісных заставалася няшмат: Філарэт Раманаў, князь Галіцын, думны дзяк Таміла Лугаўской ды крыху з ніжэйшымі пасадамі.
Раскалоўшы пасольства на прыхільных яму і цвёрдых абаронцаў маскоўскіх інтарэсаў, Жыгімонт яшчэ настойлівей запатрабаваў капітуляцыі Смаленска.
– Па нашаму меркаванню Яго Вялікасць кароль зусім не збіраецца трымацца дамовы гетмана Жулкеўскага, – паскардзіўся ў прыватнай размове разумны і ўдумлівы дзяк Таміла. – Ён жа пачынае настойваць на цалаванні крыжа яму і сыну адначасна. Хто ж у такім выпадку будзе гасударом?
– Ведаю, – уздыхнуў Сапега з горкай усмешкай. – Тлумачыцца, што нельга бацьку з сынам раздзяляць. Але ж сваім часам самому давялося раздзяляцца.
– А чаго варта пагроза адабраць іменія, калі хто нязгодны, – пакруціў галавою Лугаўской. – Іх жа яшчэ трэба ўзяць пад сваю руку, перш чым выстаўляць такую пагрозу. Злым шляхам ідзе справа.
Разумеў, што Жыгімонт, патрабуючы для сябе шапку Манамаха, разлічвае правіць Масковіяй прынятым у ёй спосабам абсалютнай манархіі. Яму патрэбна вайсковая сіла Масковіі, а найлягчэй ёю карыстацца, калі ты самадзержац. У такім выпадку прывілеяў шляхты маскоўскім дваранам не бачыць.
Нязгодныя з каралеўскімі патрабаваннямі паслы на пачатку снежня выправілі да Масквы ганца з запытам, як да іх ставіцца. Пакуль абмяркоўваўся адказ, ганцы разнеслі абуральную вестку па гарадах Масковіі.
У адказ на патрабаванні караля князь Галіцын, мітрапаліт Філарэт са сваімі прыхільнікамі запатрабавалі дакладнага выканання трактату, падпісанага з Жулкеўскім. Настойвалі на смяротнай кары за пераход з праваслаўя на каталіцтва. Хацелі мець пэўнасць, што Масковія ў будучым не будзе залежаць ад Рэчы Паспалітай і каталіцызму.
Жыгімонт упарта адмаўляў прызнаць баярам прывілеі шляхты Рэчы Паспалітай. Меў па самыя вушы клопату са шляхтай у Рэчы Паспалітай і не зычыў сабе іх пашырэння на маскоўскія набыткі. Што атрымалі каралі, калі