Скачать книгу

выказаў спадзяванне, што і гэта дасца ўлагодзіць дадатковымі перамовамі. Найбольш рызыкаваў на вяртанні гарадоў і адыходу ад Смаленска. Ведаў, што гэтыя саступкі не адпавядаюць намерам Жыгімонта ІІІ. Алеж у іншым выпадку аніякага пагаднення не будзе і ўсе панесеныя выдаткі не дадуць аніякага плёну. Разбіццё войска Шуйскага не азначае разгрому Маскоўскай дзяржавы. Шмат абшараў некранутых вайною, досыць народу, каб сабраць новае войска, знойдуцца сродкі і дзеля найму чужаземцаў. Застаецца спадзявацца, што каралю гэта ўдасца растлумачыць. А пакуль трэба задаволіцца атрыманым поспехам.

      16 жніўня 1610 года Мсціслаўскі, Філарэт Раманаў, Васіль Галіцын і саборныя чыны прывезлі гетману канчатковы тэкст пагаднення. Наступным днём пасланцы Жулкеўскага Валуеў і Салтыкоў з’явіліся ў Крамлі і зачыталі народу тэкст узгодненага дагавору. У аснову лягло пагадненне, падпісанае тушынскім пасламі пад Смаленскам. Толькі выкінулі пункты пра пажалаванне людзей “меншых станов” за іх заслугі, ды пра свабодны выезд за мяжу дзеля адукацыі. Маскоўскія чыны тут жа прайшлі ва Успенскі сабор і прынеслі прысягу. З Крамля баяры, служылыя людзі і насельніцтва пайшлі на Новадзевіч’е поле, дзе іх чакалі Жулкеўскі з палкоўнікамі і больш дзесяці тысяч расейцаў. Уклад, на моцы якога каралевіч Уладыслаў, прыняўшы праваслаўе, прызнаваўся царом, быў падпісаны і змацаваны пячаткамі Мсціслаўскага, Галіцына і Шарамецева і двух думных дзякаў 27 (17) жніўня 1610 года. Вядома, не ўсе прыйшлі на поле. Не ўсе былі згодны на каралевіча. Гермаген рашуча выступаў супраць саступак на карысць каталіцтва і працягваў настойваць на смяротным пакаранні тых, хто пяройдзе ў папскую веру пасля ўцаравання Уладыслава. Гетман ведаў, што падобны пункт дамовы для караля непрыймальны, як і прыняцце праваслаўя Уладыславам, але 27 жніўня прысягнуў на варункі, прапанаваныя Масквою. Праўда зранку мусіў заняцца застарэлым клопатам, бо час прыспешваў. Самая пара дапамагчы Яну Сапегу закілзаць сваю няўрымслівую гурму. На світанні 27 жніўня пры падтрымцы палкоў князя Мсціслаўскага акружыў лагер царыка ў сяле Каломенскім і прад’явіў ультыматум Яну Сапегу з патрабаваннем пакінуць царыка. Сам Сапега нібыта быў згодны, але каменданты і жаўнеры павялі нарады ды перамовы аж да 1 верасня і адказалі адмоўна. Жулкеўскі не хацеў праліцця крыві намарна і сваім парадкам пачаў перамовы з імпостарам. Царык на прапанову пакланіцца каралю і атрымаць гарадзенскую ці самборскую эканомію не пагадзіўся і, не спадзеючыся перамогі, выслізнуў з Каломенскага да бліжэйшага Нікольскага манастыра.

      А тым часам ад 28 жніўня на Дзявічым Полі сем тыдняў, апрача нядзель натоўпы жыхароў сталіцы цалавалі крыж на вернасць каралевічу Уладыславу. Прысягалі па восем, дзесяць, а то і дванаццаць тысяч штодзённа.

      – Няхай жыве цар Уладыслаў Жыгімонтавіч і яго дынастыя ў вяках! – крычалі маскавіты, навучаныя Сямібаяршчынай.

      – Вось, першыя тысячы падданых каралевіч ужо мае, – задаволена прамовіў гетман. – Пастараемся, каб іх найхутчэй паболела.

      Грымела музыка,

Скачать книгу