Скачать книгу

імя, мне яе не выкурыць. даведацца пра імя – значыць авалодаць воляй. той д’ябальскай сутнасці. выгнанне можа быць хуткім. а можа і вельмі працяглым. шмат гадзін запар. калі яна, сутнасць, пачынае выходзіць з цела, я адчуваю рукамі. нейкае падабенства шара: пругкага. шчыльнага. нябачнага. бязважкага. д’яблы дзеляцца на рангі. па сваёй магічнай сіле. тыя, хто найбольш моцныя. сыходзяць у нікуды. іх трэба затрымаць. і загнаць у іншае. лепей – у які-небудзь матэрыяльны прадмет: камень. мінерал. ні ў якім разе ў зброю. і ставіць «замок» божым словам. вось чаму я прасіў прынесці мне камень. вядома, тая д’ябальская сутнасць больш ахвотна перасялілася б у жывёлу. кураня. сабаку. свінню. але мне шкада жывёл. д’ябал павінен засмактацца ў камень. пад маім прымусам. каб ён не здолеў выйсці адтуль, я стаўлю «замок». ёсць адпаведная малітва. але і гэта не ўсё. камень з д’ябальскай сутнасцю варта ўтапіць у балоце. каб яго ніхто не знайшоў. і не выпусціў нячысціка. бо ёсць людзі, якія адчуваюць такія камяні. магчыма, яны таксама апантаныя. бо сказана ў новым запавеце: – «калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бязводных месцах, шукаючы спакою. і не знаходзіць. тады кажа: «вярнуся я ў дом мой, адкуль я выйшаў». тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў. злейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там. і бывае для чалавека таго – апошняе горш за першае…»

      валовіч абдумаў пачутае і заўважыў:

      – калі ёй, нашай апантанай, ставілі дыягназ эмдэпэ. альбо, як кажа яе айчым, эпілепсія. то, ці значыць гэта, быццам, прыкладам, эпілептыкі носяць у сабе д’яблаў? а некаторыя геніяльныя пісьменнікі? палкаводцы? навукоўцы? а прадбачанне, якое іх азарала? хіба не празорца наш дастаеўскі. якога вы ўспаміналі? і які, як вядома, хварэў на эпілепсію?

      на што айцец віталь адказаў:

      – заўважу, што ў эпілептыкаў перад прыступам і за яго час. калі-нікалі назіраецца дзіўны феномен прадбачання. так, ты маеш рацыю. аднойчы мне паказалі чалавека. які падчас чэмпіянату свету па футболе зрабіў у букмекераў стаўку на адзін даляр. на вынікі дзесяці матчаў. каэфіцыент складаў чатырыста дзесяць тысяч сямсот сорак шэсць. і выйгрыш атрымаўся каля трохсот тысяч даляраў. якіх яму, дарэчы, не выдалі. ён угадаў пераможцаў. і лік усіх дзесяці сустрэч. я зацікавіўся. гэты чалавек пакутаваў на эпілепсію. хоць з іншага боку тут прысутнічала выпадковасць. але нікчэмна малая. мяркую – справа ва ўсё тым жа. гэта д’ябальская сіла. але, не думаю, што яна існуе ва ўсіх хворых на эпілепсію.

      але валовіч не зусім згадзіўся. – магчыма, справа глыбей, – патлумачыў ён сваю думку. —

      – магчыма, наш свет настолькі неверагодны, што мы гэтага нават не можам сабе ўявіць. я маю на ўвазе яго пабудову. можа, тыя сутнасці – проста збой у праграме. адна матрыца накладваецца на іншую. дзесьці ў реальным свеце. дзе працуюць якія-небудзь працэсары. а геніяльнасць – тонкая, тонкая мяжа. палоска, якая аддзяляе звышчалавека ад сапраўднага хворага. ад дэбіла. крэтына. ідыёта. і гэта таксама збой у праграме. ну, прыкладам, хіба можна лічыць апантанай д’яблам дзяўчыну. якая без адпаведнага навучання можа размаўляць на ста дваццаці

Скачать книгу