ТОП просматриваемых книг сайта:
Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн.Название Шал (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6906-88-9
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Другі фронт мастацтваў
Издательство Электронная книгарня
голас айца віталя адразу ўварваўся яму ў вушы:
– не даждь места лукавому демону
обладать мною насильством смертного сего телеси…
изыди, изыди…
тут айцец віталь зрабіў чарговую кароткую перадышку. знакам паклікаў валовіча. і папрасіў таго знайсці і прынесці яму які-небудзь звычайны камень. з тых, прыкладна, з якіх выкладваюць брукаванку. і валовіч пайшоў. і неўзабаве прынёс такі камень: гладкі, ружова-шэрага колеру. з чорнымі ўкрапінамі. айцец віталь пахвальна кіўнуў. і абмацаў камень з усіх бакоў. пасля чаго паклаў яго побач. і сказаў валовічу. што патлумачыць пра ўсё гэта пасля.
канстанцыя сядзела перад ім. на твары яе блукала з’едлівая ўсмешка. зрэнкі вачэй ненатуральна расшырыліся. і з’ехалі кудысьці ўгору. голас быў незнаёмы.
– сюды. ці як? – і яна паказала на камень. а святар пацвердзіў:
– тут будзе дом твой. выходзь. але пакутніца не згадзілася, —
– а мне і так добра. ха-ха. пайшоў ты…
на што айцец віталь зноў пачаў чытаць з малітоўніка. знарок, як адзначыў валовіч, адно і тое ж. нудным, уедлівым голасам. і няшчасная захвалявалася. усё больш і больш. і раптам ненатуральна выгнулася і з’ехала на падлогу. пасля чаго пачала біцца ў канвульсіях. валовіч небеспадстаўна вырашыў. што ў яе пачаўся прыступ падучай. але ён мог і памыляцца. яна зноў нешта выкрыквала. збольшага пагрозы. брудную лаянку.
– імя! – крычаў ёй у вушы святар. —
– гавары імя!
– изыди!
– изыди!
– изыди!
і тут яна быццам зламалася. дакладней, тое нешта, што сядзела ў ёй. альбо ў яе мазгах, – меркаваў валовіч. дапамагаючы святару ўтрымліваць напаўаголеную апантаную. складзена, як мадэль, – падумаў ён. на нейкі момант ранейшае жаданне варухнулася ў ім.
– скажу, скажу. на вуха, каб ён не пачуў, – вымавіла яна. апошняе, як зразумеў валовіч, тычылася яго. пасля чаго айцец віталь нахіліўся да яе твару. і яна
нешта прашаптала яму. валовіч не пачуў што. і зноў пачала звівацца і выкручвацца. быццам на самай справе нешта нябачнае выходзіла з яе.
– изыди! –