ТОП просматриваемых книг сайта:
Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч
Читать онлайн.Название Кніга пра Нішто (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6991-92-2
Автор произведения Валянцін Акудовіч
Жанр Философия
Серия Collegium Sarmaticum
Издательство Электронная книгарня
Пісьмо з’явілася не таму, што існавала маўленне, а таму, што ў пэўны момант апазналася: графічна зафіксаванае слова значна пераўзыходзіць піктаграму функцыянальна, і адсюль яно больш прыдатнае для карыстання ў штодзённых практыках.
Хаця зусім не выключана, што лексікаграфія адбылася з прычынаў куды больш глабальных за «эвалюцыю эфектыўнасці», а менавіта – з прычыны спакваля наспелай неабходнасці стварэння мабільнай камунікатыўнай сістэмы для семантычнай прасторы а-рэальнасці.
Піктаграфія, напэўна, мела ў сабе яшчэ вялікую патэнцыю адносна графічна ўнаяўленай намінацыі фізічнай дзеі, але яна не была прыстасаваная для транспартавання знакаў, якія маглі б выяўляць рух логікі, падзеі мыслення, сюжэты рэфлексіі. Таму піктаграфія ніяк не пасавала да знакавага засваення прасторы а-рэальнасці, якая неўпрыкмет апазналася як больш перспектыўная за ўласна рэальнасць. Вось чаму піктаграфія саступіла лексікаграфіі, і такім чынам на месцы піктаграфічнага паслання ўзнік лексікаграфічны Тэкст, які з аднолькавым поспехам фіксаваў і транспартаваў як падзеі рэальнасці, так і сюжэты а-рэальнасці.
Інакш кажучы, каб пазней стратэгіі быцця не заакцэнтаваліся на а-рэальнасці, дзе паноўныя думка, логіка, развага запатрабавалі іншай ад піктаграфіі сістэмы фіксацыі паведамлення, а надалей адбываліся ў прасторы дзейнай рэальнасці (як у эру Татэму), дык зусім верагодна, што піктаграфічны Тэкст заставаўся б адзінай і дастатковай для чалавека формай пісьма. Я нават не схільны зусім выключаць, што ў нейкім будучым (магчыма, не такім ужо і аддаленым), калі мысленне канчаткова асягне сваю мяжу і чалавек усвядоміць усю марнасць ды бяссэнсіцу адцягненай рэфлекторыкі і згорне сэнс жыцця да дзеі адбывання жыцця – мадэрнізаваная піктаграфія зноў станецца асноўным начыннем таго, што возьме на сябе ролю Тэксту. І хто ведае, можа, калісьці яна яшчэ набудзе значэнне якога-небудзь там Піктабога?
Дэсакралізацыя тэксту
Праблема я-чалавека, якая, здавалася б, са з’яўленнем хрысціянства была вырашаная раз і назаўжды, недзе праз паўтары тысячагоддзі ўтаймаванага ў рэлігійнай дактрыне існавання пачала наноў выяўляць сваю праблематычнасць. Прычынай гэтаму бачыцца паступовае вылузванне чалавека з прыхапкаў Бога ва ўласную самадастатковасць, якая і запатрабавала ад чалавека асэнсавання самога сябе ў сітуацыі наўзбоч Бога – пасля і ўвогуле без Яго. А вось што сталася прычынай гэтай прычыны – уцямна зразумець, бадай, амаль немагчыма. Які такі тэктанічны зрух адбыўся ў чалавеку (сусвеце), што чалавек пачаў адсланяцца ад Словабога, каб урэшце разысціся з ім, верагодна, да веку?
Калі шлях са светлых харомаў антычнай цывілізацыі ў засутоненыя катакомбы цывілізацыі хрысціянскай,