Скачать книгу

адбыванні жыцця. Калі б праблема сэнсу жыцця раптам выпала з інтэлектуальнага дыскурсу а-рэальнасці, дык ландшафт гэтага дыскурсу напэўна перамяніўся б кардынальным чынам, але ў прасторы рэальнага існавання я-чалавека з гэтай нагоды не ссунулася б ні адна канцэптуальная для існавання парадыгма.

      Іншая рэч, што калі праблема сэнсу жыцця трапляе ў вір той ці іншай ідэалогіі і трансфармуецца там у нейкі ідэалагемны наратыў (імператыў), дык тады яна найістотным чынам уплывае на фармаванне гісторыі падзеяў, што ўрэшце непасрэдна кранае кожнае персаналізаванае існаванне. Сэнс жыцця, атаясамлены з вераю ў Бога, два тысячагоддзі рашуча ўздзейнічаў не толькі на ідэалагемны змест, але і на сацыяльна-эканамічны канструкт еўрапейскай цывілізацыі. Аднак што ад гэтага перамянілася ў самой сутве я-існавання? З тым ці іншым богам (як сакралізаваным сэнсам жыцця) ці ўвогуле без яго, я-чалавек меў бы тое, што мае, – калі не зважаць на форму маральных канонаў і вектары тэхнакратычных стратэгіяў.

      Аднак вызнаўшы, што сэнс жыцця не з’яўляецца нечым анталагічна ўгрунтаваным у сутву чалавека, нейкай яго неад’емнай экзістэнцыйнай прыналежнасцю, мусім узяць пад увагу і тое, што сваёй наяўнасцю разбэрсаны, пераменлівы, неакрэслены сэнс жыцця, калі ён зведзены ў нейкую выразную сукупнасць, ставіць пад пытанне існаванне як галоўную каштоўнасць чалавека.

      Калі б існаванне чалавека было забяспечана само сабой як сэнсам самога сябе, калі б яно было самадастатковым, экзістэнцыйна ды ідэалагемна самазавершаным у самім сабе, дык тады наўрад ці я-чалавека неадпрэчна вярэдзіла пытанне пра сэнс ягонага жыцця.

      З апошняга, падобна, вынікае, што існаванне як прысутнасць у быцці таксама не ёсць той самадастатковай каштоўнасцю, якая б цалкам задавальняла я-чалавека, прынамсі такой каштоўнасцю яно з’яўляецца далёка не заўсёды, і таму я-чалавек шукае свайму жыццю падставы ды абгрунтаванні за прасторай самога сябе… Але чаму, не маючы большай за сваё існаванне каштоўнасці, я-чалавек шукае «свой скарб» дзе заўгодна, толькі не ў самім сабе?

      Навошта чалавек сам сабе патрэбны?

      Само гэтае пытанне і нават яго пазначэнне, лічы, заўсёды праміналася ўвагай. Пэўна, з гэтага нешта мусіць вынікаць?

      Зрэшты, у тую пару, калі не было дзе і з чаго паўставаць праблеме чалавека ўвогуле, натуральна, не магло быць і размовы пра прычыны патрэбы я-чалавека ў самім сабе. Як не было месца рэфлексіям з гэтай нагоды і тады, калі я-чалавек належаў Богу.

      Створаны Богам я-чалавек з’яўляўся ўласнай патрэбай Бога і разам з тым сам быў боскай кропляй, апалай на зямлю з нябёсаў. У нейкі момант духоўная эманацыя гэтай кроплі перасягала ў адваротным кірунку ўсе дзевяць нябёсных сфераў і апыналася ў Эмпірыі – жытле Бога, дзе і ўтаймоўвалася, мабыць, назаўжды.

      У розную пару ў ідэалагічнай схеме «я-чалавек – патрэба Бога» Бог мяняўся на «дзяржаву», «нацыю», «грамадства», «сям’ю», тую ці іншую адцягненую мэту (прыкладам – камунізм), але сутнасць кампазіцыі, наўзбоч

Скачать книгу