ТОП просматриваемых книг сайта:
Дні без лета. Андрей Латыголец
Читать онлайн.Название Дні без лета
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7210-43-5
Автор произведения Андрей Латыголец
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Джэсіка, прачытай малітву, – паўшэптам кажа Філіп.
– Выбачайце, але я – атэіст, – разгублена звяртаецца да яго Макар.
– Гэта не мае значэння. Дастаткова быць разам і трохі памаўчаць.
Джэсіка пачынае шаптаць малітву. Да камеры кепска далятаюць яе словы, і немагчыма што-небудзь разабраць. Філіп заплюшчыў вочы, Макар пазірае на Кіру, тая ў знак безвыходнасці паціскае плячыма.
Праз хвіліну Джэсіка замаўкае, і яны з Філіпам расплюшчваюць вочы.
– А зараз давайце есці! – зычна прамаўляе Філіп.
Ён першым бярэ ў руку відэлец; нібы з яго згоды, астатнія прыступаюць да вячэры. Макар закідвае відэльцам у рот кавалачак белай нарэзкі, якая стаіць паблізу ад яго талеркі, і робіць колькі глыткоў з кубачка.
– Ммм… смачна, – кажа Кіра.
– Няблага, – згаджаецца Макар.
– Падабаецца? Гэта філадэльфійскі сыр, – гаворыць Філіп.
– Дзякуй, вельмі смачна! – адказвае Макар, потым вытрымлівае паўзу, азіраецца на камеру і пытае: – Добра, Філіп, які ў нас план дзеянняў? Як мы пакінем Нью-Ёрк?
– Усё проста: заўтра раніцай загрузім у машыну ўсё неабходнае і адправімся да моста Уайтстоўн. Выедзем з горада і прыгарадаў на трасу № 87, а потым рушым напрасткі да мяжы.
Камера стаіць непадалёк ад канапы Макара і Кіры. Яны ўжо ляжаць пад коўдрай.
– Як табе нашы новыя сябры? – пытае ў Кіры Макар.
– Звычайныя, добрыя людзі.
– Мне здаецца, што Джэсіка пры Філіпе баіцца ўставіць лішняе слова. І яшчэ гэтая малітва. Хаця, мажліва, так заведзена ў кожнай амерыканскай сям’і…
– Не ведаю, мне яны дзіўнымі не падаліся… Давай адпачываць, здаецца, я трохі супакоілася. Галава яшчэ баліць, але я адчуваю, што змагу заснуць.
– Шкада, што няма інтэрнэту, з гэтых відэазапісаў выйшаў бы добры матэрыял. Нечым нават мок’юментары нагадвае. Яшчэ б прывідаў ці зомбі ў сюжэт дадаць…
– Адкуль у цябе столькі ідэй дурацкіх бярэцца? Невядома, што будзе заўтра, а ты як дзіця малое… Хопіць, заканчвай ужо…
Макар цягнецца да камеры і выключае запіс.
Камера ў руках Кіры. Яна здымае, як Макар і Філіп складаюць каля дзвярэй у калідоры сумкі з нарабаванымі ўчора неабходнымі рэчамі. Джэсіка побач з мужам дапамагае спарадкаваць запасы. Макар кажа на камеру:
– Мы гатовыя да паездкі ў Канаду. На гадзінніку восем раніцы. Зараз Філіп возьме стрэльбу, і мы адправімся ў дарогу. Кіра, давай падыдзем да акна, я хачу паказаць, што робіцца на вуліцы.
Кіра паслухмяна ідзе за Макарам. Камера наводзіцца