Скачать книгу

абалонку: там ён цвярдзее і робіцца падобным на цэмент, – абарочваючыся, кажа Філіп.

      – Трэба запасціся лекамі, – дадае Джэсіка.

      – Кіра, пашукай аптэчку, – гаворыць Макар і наводзіць на яе аб’ектыў. Кіра паварочваецца да задняга шкла пікапа і хутка корпаецца ў рэчах, якія пакінулі былыя гаспадары машыны.

      – Мажліва, яна ў схованцы спераду, – роспачна кажа Кіра.

      Пікап зварочвае на Уан-Уайк-экспрэсуэй, дарога вольная, і Філіп выціскае педаль амаль да ўпору.

      – Філ, будзь асцярожным, я не хачу перавярнуцца, – кажа мужу Джэсіка.

      – Час не на нашым баку. Трэба спяшацца! – стрымана адгукаецца Філіп і не збаўляе хуткасць.

      Камера здымае з боку, дзе сядзіць Макар. Попел буйнымі камякамі павольна асядае на горад. Урэшце з’яўляюцца першыя людзі. На некаторых участках дарогі ў заторах стаяць кінутыя машыны, і Філіп, як спраўны гоншчык, спрытна аб’язджае перашкоды. Там, дзе гэта немагчыма, бо іншыя таксама спрабуюць пакінуць горад хто як можа, яны спыняюцца і доўга чакаюць, пакуль усе раз’едуцца. Рух ніяк не рэгулюецца. Святлафоры не працуюць. Убаку ад затораў на процілеглай паласе стаіць браніраваны «хамер» з транспарантамі на даху, і металічны мужчынскі голас перадае паведамленне: усе мусяць схавацца па дамах.

      Злева ад дарогі бачны масіў дрэў, на які падае попел, быццам анамальны шэры снег. Здаецца, што яны даўно выехалі за межы горада. Аднак праз імгненне ў поле зроку зноў трапляюць адзінокія будынкі. Затор раз’ехаўся, але людзі, бязладна пакінуўшы на дарозе свае машыны, перашкаджаюць павялічыць хуткасць. На камеру трапляе аварыя. Машыны сутыкнуліся і стаяць доўгім ланцугом, іх дзверы расчыненыя, гудзе сігналізацыя, міргаюць фары.

      Яны праязджаюць ля магістралі, дарогі скрыжоўваюцца і пераплятаюцца адна з адной, а потым рэзка разыходзяцца ў розныя бакі. Філіп, прымасціўшыся за чорным «Фордам», нырае ў тунэль.

      Пікап змяншае хуткасць. У тунэлі таксама даводзіцца асцярожна аб’язджаць пустыя кінутыя машыны. Наперадзе зноў вялікі затор. Дзве машыны перагарадзілі дарогу, і колькі чалавек спрабуюць адкаціць іх убок.

      – Макар, ім трэба дапамагчы! – кажа Філіп і адчыняе дзверы.

      Макар выключае камеру.

      З правага боку, дзе сядзіць Кіра, Макар здымае праліў. Філіп з’язджае з дарогі і выварочвае на 25А. Абазначэнне трапляе ў аб’ектыў камеры.

      – А вось і наш раён, – кажа Джэсіка. – Амаль дабраліся!

      Макар накіроўвае камеру на лабавое шкло. У аб’ектыве – нью-ёркскі раён (так званы «бора») Мюрэй-хіл. Будынкі абапал дарогі пралятаюць шэрым ценем у попельным снегападзе. Насустрач едзе некалькі машын.

      На скрыжаванні Нортэрн-бульвар і Сто сорак сёмай стрыт Філіп запавольвае хуткасць. З боку Кіры праз шкло відаць аднапавярховыя будынкі з іерагліфічнымі надпісамі.

      – Паспрабуем запасціся ежай, – кажа Філіп і спыняе машыну. – Макар, спатрэбіцца твая дапамога! Джэсіка, сядай за стырно і едзь па вуліцы, пакуль мы не знойдзем ежу. Будзь напагатове ў любы момант

Скачать книгу