Скачать книгу

сакратара.

      – Добры дзень, доктар Эш. Можа быць, вы растлумачыце мне, што ўсё гэта значыць?

      – Лепш за мяне вам усё растлумачыць палкоўнік Гор. Мая місія заключаецца ў тым, каб пацвердзіць вам факт перадачы вашых дакументаў ад мяне да яго. Ён нічога не скраў, аднак, прадбачачы тое, што вы падумаеце менавіта так, мы запланавалі гэтую размову.

      – Палкоўнік? Які, да чорта, палкоўнік?

      – Не кіпяціцеся, калі ласка. Лепш пагаварыце з ім. Са свайго боку я прашу прабачэння за тое, што перадаў без вашага ведама праект трэцім асобам. Аднак я хачу запэўніць вас, што я зрабіў так з лепшых памкненняў, і вы можаце безумоўна давяраць гэтаму чалавеку. Я ведаю яго даўно, і ніколі ў мяне не ўзнікала прычын сумнявацца ў ім.

      – Цяпер я ўжо не бачу падстаў давяраць нават вам, доктар Эш.

      – Гэта ваша права. Тым не менш, я думаю, вам будзе карысна выслухаць Гора. Затым вы будзеце самі прымаць рашэнне, ці верыць яму і мне. Я прашу мне прабачыць, я вымушаны ісці і не магу гаварыць больш. Аднак, калі вы захочаце пасля звязацца са мной, мой асабісты нумар тэлефона вам у любы момант прадаставіць Тамім. Усяго добрага, Якуб. І не прымайце паспешных рашэнняў.

      У слухаўцы загучалі кароткія гудкі.

      Я цяжка глядзеў на чалавека, які, прадставіўшыся мне бізнэсменам і мецэнатам, апынуўся кімсьці зусім іншым, з няяснымі для мяне мэтамі і намерамі.

      – Значыць палкоўнік, так?

      – На жаль, не мільянер, усяго толькі палкоўнік, хоць і ў адстаўцы. Я не з’яўляюся дзеючым ваеннаслужачым, але маім старым знаёмым зручна зваць мяне менавіта так.

      – Добра. Я вас слухаю. У вас ёсць дваццаць хвілін, каб пераканаць мяне ў тым, што я павінен даверыцца вам.

      – Я паспрабую ўкласціся ў адведзены мне час. А далей вы самі вырашыце, ці варта працягваць размову. Хоць мне здаецца, тэма вас зацікавіць.

      Мяне сапраўды завуць Тамім Гор. Я родам з Катара. Доўгі час быў на службе ва ўзброеных сілах гэтай краіны. Па абавязку службы мне даводзілася выконваць самыя розныя даручэнні, у тым ліку першых асоб маёй краіны. Адзін час я адказваў за ахову эміра і, па вялікім рахунку, быў яго спецпасланнікам. Зараз я служу не дзяржаве, а канкрэтнаму чалавеку, імя якога я пакуль не магу агучыць, ды яно і наўрад ці пра што-небудзь вам скажа. Гэта вельмі багаты чалавек, і часткова легенду, якую я распавёў вам падчас палёту, я запазычыў з яго ўласнай біяграфіі. За адным толькі выключэннем: я, мякка кажучы, прыменшыў памеры багацця гэтага чалавека і сферы яго інтарэсаў.

      Два месяцы таму яму патэлефанаваў доктар Эш і расказаў пра вашу праграму, якую вы даслалі яму для ацэнкі. Мой начальнік (ці гаспадар – як заўгодна) вельмі зацікавіўся вашым праектам. Эш адразу сказаў, што па цэлым шэрагу прычын яго магчымасцей недастаткова нават для таго, каб ініцыяваць разгляд вашых дакументаў, тое ж самае ён, наколькі я ведаю, паўтарыў і вам ўчора. Але ён ведаў, як дапамагчы вам іншым спосабам. У свеце ёсць людзі, для якіх дзяржаўныя інстытуты і нават наднацыянальныя арганізацыі значаць няшмат, а магчымасці ў такіх людзей практычна бязмежныя. Хтосьці выкарыстоўвае гэтыя магчымасці дзеля ўласнага ўзбагачэння,

Скачать книгу