Скачать книгу

месцы і незвычайны час.

      – Іншымі словамі, вы праляцелі паўсвету дзеля кароткай размовы ў аэрапорце?

      Гор ўхмыльнуўся.

      – Магчыма, яно таго вартае. А можа быць і не, але так нават яшчэ цікавей. Давайце будзем выходзіць.

      Мы падняліся ў праход, забралі сваю ручную паклажу і рушылі да выхаду. Развітваючыся са сцюардэсай, Гор па-ўсходняму прыклаў руку да грудзей і нахіліў галаву.

      У транзітнай зоне я спыніўся перад табло вылету, вывучаючы расклад.

      – Колькі ў вас часу? – спытаў Гор.

      – Крыху менш за чатыры гадзіны. А ў вас?

      – Пакуль не ведаю. Я ж казаў, што мой далейшы кірунак залежыць ад выніку перамоў.

      – Але ж у вас павінны быць квіткі на наступны рэйс, інакш вы б не патрапілі ў транзітную залу.

      – У мяне на ўсялякі выпадак ёсць квіткі для абодвух кірункаў. Адзін з іх я магу ануляваць, атрымаўшы кампенсацыю.

      – А калі вы павінны сустрэцца са сваім суразмоўцам?

      – О, досыць хутка. Але пакуль што ў мяне ёсць яшчэ нейкі час. Не хочаце прагуляцца па д’юці-фры?

      – Не, дзякуй, я даўно астыў да гэтай забаўкі.

      – У такім выпадку, прапаную вам знайсці свабодныя крэслы і прысесці.

      – Можа быць, вы хочаце перакусіць? Вы ж у палёце вы нічога не елі.

      – Не, дзякуй, я не галодны. Хоць, магчыма, вы хацелі б падсілкавацца? Не? Тады давайце уладкуемся проста тут, – Гор кінуў невялікую сумку побач са свабодным сядзеннем.

      Я паклаў свой багаж побач, выцягнуўшы папярэдне планшэт, і мы селі.

      – Я праверу пошту. Не люблю доўга пакідаць лісты без адказу.

      – Калі ласка, Якуб. Я схаджу вазьму кавы. Не жадаеце?

      – Так, калі можна. Вазьміце мне двайны эспрэса.

      Тамім кіўнуў і пайшоў. Я падключыў планшэт да сеткі аэрапорта і залез у паштовую скрыню. Сярод спаму не было нічога важнага, толькі ў канцы спісу свежых ўваходных вісеў ліст з паштовай скрыні маёй дачкі.

      «Прывітанне, тата! Я сумую. Калі ты вернешся?»

      Ліст быў амаль без памылак. Мая малайчынка вучылася хутка.

      «Я сёння ж прыеду да цябе, сонейка. Таксама вельмі моцна сумую. Мы цэлы месяц будзем разам. Чакай сёння званка ад мяне. Цалую, тата».

      Затым я заўважыў, што да ліста быў прымацаваны файл. Гэта быў фотаздымак. На ім мая дзяўчынка ўсміхалася і махала мне ручкай.

      – Гэта ваша дачка? – прагучала за маёй спінай.

      Я павярнуўся. Гор стаяў з двума кубачкамі кавы ў руках.

      – Калі ласка, прабачце. Я паступіў дрэнна. Я мімаходам убачыў фотаздымак у вас на экране і не ўтрымаўся ад пытання.

      – Усё добра, Тамім. Так, гэта мая дзяўчынка.

      – Сімпатычная. Колькі ёй?

      – Пяць гадоў. Яна ўжо зусім дарослая.

      – Сама піша вам лісты?

      – Як бачыце.

      – Малайчынка. У мяне сын. Ён старэйшы: яму дванаццаць. Завальвае мяне паведамленнямі ў WhatsApp. Вось ваша кава.

      – Дзякуй. Колькі я вам вінен?

      – Супакойцеся, Якуб. Я зараз таксама вам пакажу фатаграфію свайго сына, калі вы не супраць.

      Гор паставіў кубачак на

Скачать книгу