Скачать книгу

назваць было цяжка. Марылька закошпалася, тузаючы туд-сюд штыкеціны, і на свой гародчык Чаравячка ўвалок Магамая у амаль што непрытомным стане, сам ледзь не аддаўшы Богу душу ад нечалавечае фізычнае ды нэрвовае напругі. – Загароджвай, загароджвай! Рабі, як было!.. – яшчэ пасьпеў адкамандваць жонцы Грысь. І, губляючы апошнія сілы, не забываючы пахукваць сівушнаю гараю ў сьвінячую пысу, якая, бы радар, строга паварочвалася на пах самагонкі, увалок-такі ў свае сенцы ўшчэнт ап'янелага Магамая.

      Кабан спыніўся пасярод сенцаў, утаропіўся у абоіх Чаравячкаў тупым паглядам сваіх звужаных у непрасьветныя шчыліны вачэй, а потым, з рэдкім парохкваньнем ды вантробным мармытаньнем, перасычаным глухім булькаценьнем і перарывістым прысьвістам, марудна й задаволена качнуўся спачатку ў адзін бок, затым у другі, і раптам коратка зламаўся, усім цяжарам грымнуўся на падлогу, пасьпеўшы яшчэ задаволена рохкнуць, як астатні п'янюга, які кулем валіцца ў карчы, думаючы, што пасьпяхова дабраўся да ложку… І адразу за вокнамі перарэзала ноч маланка, страшэнна грымнула, а па ўсёй верандзе разьліўся магутны сьвінячы дух.

      Такім чынам, ледзь не асноўная частка начное грысевае авантуры была пасьпяхова рэалізавана. Далей ў пляне адурэлага Чаравячкі значылася спачатку забойства, а потым смаленьне вепручка ды поўная разьдзелка тушы.

* * *

      – Зачыняйся, зачыняйся!.. – аж калаціла ўсяго Грыся. Ён хапаў ротам паветра, рукі гарэлі ад ўрэзанае вяроўкі, каленкі трэсьліся.

      – Вой, зачынілася я, зачынілася! – таксама якатала сэрца Марылі. Яна як стаяла, так і села на лаву. – І што цяпер?..

      – Што?..

      – Ну, што цяпер зь ім рабіць будзем?

      Над хатаю зноў уперыла. Марыля падскочыла з лавы, памацала кручок, на які зачыняліся знутры сенцы, нібы ад удару грому той мог сам выпадкова адкінуцца.

      – А бутля дзе?

      – Якая?..

      – Ты што, бляха, кінула яе там ці што?.. – толькі зараз Грысь заўважыў, што зь ягонай шчакі, так неабачліва падстаўленай пад зубы Магамая, па-ранейшаму цюрчыць юха, хоць ужо й не такімі буйнымі кроплямі, як раней. – Ёду дай!.. Ну, дык дзе?

      – Што – дзе? – бы дурная, перапытвала Марыля.

      – Дзе бутля, пытаю!

      – А-а! – нарэшце ўцяміла жанчына, што ад яе хоча Грысь. – Дзе я табе вазьму таго ёду? Во бутля, во! – высунула з-пад лавы невядома як і калі ўбаёданы туды посуд Марыська. – Што я дурная табе там яе пакідаць?..

      – Можа й дурная… калі пытаеш… – адказаў хутчэй сваім тугатлумным думкам, чым жонцы, Грысь. Утаропіўшыся ў адну кропку на лобе нерухомага Магамая, ён тузануў зь цьвічочку стары завэзганы ручнічок, разадраў яго ўздоўж ды абы-як перахапіў ім шчаку, тым самым адразу пачаў нагадваць ушчэнт замудоханага пацыента зубное лякарні, чым начнога зладзюгу-сьвінакрада.

      А думкі грысевы былі аб тым, чым жа й як ён пазбавіць жыцьця Магамая.

      Можна было б, канешне, клясычна закалоць яго звычайнаю швайкаю, як гэта паўсюль рабілася й робіцца. Але не зусім звычайныя абставіны, што склаліся перад

Скачать книгу