Скачать книгу

Вы прабачце, што так позна… Але, здаецца, у мяне былі злодзеі.

      – Якія злодзеі? – перапытаў Стралкоўскі, нібы пачуў скрозь слухаўку аб нечаканым візытанцтве Папы Рымскага ў іхняе слыннае мястэчка.

      – Ня ведаю. Але скралі Магамая…

      – Якога Магамая?! – яшчэ болей зьніякавеў участковы міліцыянт, зусім адурэлы ад выпітае гарэлкі.

      – Прабачце, вепручка. Гэта мянушка…

      – Чыя мянушка?!

      – Я ж кажу, вепручка. – Андрэй, наколькі мог, стараўся не губляць вытрымкі. Па першых рэпліках Стралкоўскага ён зразумеў, што міліцыянты п'яныя ў дупель. Але ён сам наліваў ім сёньня надвячоркам, калі яны заехалі пацікавіцца, ці няма якіх-небудзь лішніх праблемаў. І во на табе – праблемы зьявіліся.

      – Якога вепручка?.. – усё сыпаў дурнымі пытаньнямі Стралкоўскі.

      – Ды майго, майго!

      – І што зь ім?

      – Нехта зьвёў з хлява! Напаіўшы абаіх, як мне здаецца па паху, бражкаю.

      Стралкоўскі ўпароў вочы ў слухаўку. Памаўчаў, зноў паднёс да вуха:

      – А ты што, праз слухаўку бачыш і пах можаш чуць?

      На гэты раз узламаў бровы Шупенька. Яны там у сваёй міліцыі зусім мазгі сабе адпілі ці што?..

      – Ды кабанчыкаў маіх бражкаю напаілі, кабанчыкаў! І аднаго зьвялі.

      – Куды?..

      – А я ведаю! Вывялі з хлява й павялі!.. Але ёсьць сьляды.

      – Сьляды?

      – Так. Кроў.

      Пачуўшы пра кроў, Стралкоўскі жэстам паказаў Малюку наліць. Малюк наліў. Старшына хлабяснуў поўную шклянку.

      – А ты таго… не выдумляеш?

      – Ды якое выдумляю?

      – Ну, мала чаго. Можа, прысьніў чаго ці з бабаю… не таго… І без таго засмучаны Шупенька, пачуўшы пра бабу, раззлаваўся:

      – Слухай, Стралкоўскі, ты прыедзеш да мяне ці не? Тут кроў, кроў, разумееш ты гэта, міліцыянт доўбаны? Навальніца ж пачынаецца. Зараз змые к чорту матары ўсё!..

      Стралкоўскі, яўна пакрыўджаны на Шупеньку за “доўбанага міліцыянта”, проста зароў у слухаўку:

      – Нічога там не чапаць! Неадкладна выязджаем. Чакай!

      – Што такое, Мікіта? – перапытаў сяржант Малюк у Стралкоўскага, убачыўшы, як у таго чырвоныя вочы наліваюцца бурачыньнем.

      – А х… хрэн яго ведае! Магчыма, забойства. – Стралкоўскі спрабаваў запхнуць пісталет у кабур, аднак ён, гадзючына, ніяк не хацеў туды ўлазіць.

      – Ц-ю-у!.. – сьвістануў Малюк. А потым вырачыўся на Мікіту: – Дык, значыць, да Манькі ня паедзем?..

      – Да якой Манькі?

      – Сікірыцкай.

      – Да якой, блін, Манькі?!. – роў Стралкоўскі. – Зьбірайся! Да Шупенькі выязджаем. Кабана ў яго скралі.

      – Дык што: і забойства, і крадзёж?

      – Там разьбяромся! – рыпнуў зубамі Стралкоўскі. І, наколькі магла дазваляць яму камплекцыя, паспрабаваў выбегчы зь дзяжуркі да машыны, аднак урэзаўся плечуком аб вушак дзьвярэй ды ддакладна бразнуўся б на падлогу, каб ня верны памочнік Малюк, які аддана падхапіў сытнога ды пьянога начальніка пад белыя рукі.

      Праз

Скачать книгу