ТОП просматриваемых книг сайта:
Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
Читать онлайн.Название Выкраданьне вепрука
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-39-1
Автор произведения Ігар Сідарук
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Штосьці ён у цябе… на чалавека не падобны, – зрок глыбакадумна Малюк.
– Дык вочы гарэлкай заліў. Сьвіньня!.. – дыхнуў бэнзынавамі парамі Чаравячка на непахісных службоўцаў. І, не чакаючы болей, пакуль яны ад гэткага дурнавенства так-сяк абмыляюцца-прадыхнуцца, урэзаў па газах.
– Стой! Стой! Страляць буду!.. Спыні мацыклетку, сволач!.. – адразу некалькі сухіх пісталетных стрэлаў смыльнулі за сьпінаю матацыклетчыка.
Выбегла з прыбудовы на стрэлы Марылька і адразу звалілася, апусьцілася ў непрытомнасьці ў гразь каля хаты…
Але выперла матацыклетка з двара. І паперла, паперла яна па вуліцы, а потым ужо па шашы, звозячы ў невядомае Грыську разам са скрадзеным гадаванчыкам Магамаем.
Навальніца раскашавала ваўсю. Пярун біў нежартоўна. Грысь нічога ня бачыў, але выкручваў газ, і толькі сьцяна вады злучала неба зь зямлёю – справа, зьлева, паўсюль. Кабанчык квічэў, тузаўся, лупіў капыточкам, куды толькі траплялася. І ўсё ж, падлюган, сядзеў, глядзеў паперад сябе у ноч, не раўнуючы бы той пан міністар, якога вязуць на прыём у ангельскую амбасаду.
Раптам дакладна над матацыклеткаю вырвалася з чорнага воблака расшкамутанай зьмяёю маланка, і сьмяротнаю немінучасьцю пацэліла ў голаў Грыся.
Але Грысь не памёр адразу.
Ён успыхнуў, бы тая паходня, запалаў рознакаляровым полымем, у якім было ўсё: і закурэлая поўсьць, і первачына, і чалавечы лой, і нафтапрадукты, ды, выдыхаючы апошняе паветра з грудзей, мёртвай хваткаю ўчапіўся ў руль матацыклеткі.
І ляцела яна з прабітымі коламі па шашы скрозь навальнічную ноч; разрываў залеву палаючы нерухомы вершнік, і ў страшэнным віскаце заходзіўся ў люльцы ні ў чым ня вінны вепручок, якому шлем зьехаў на самы лыч, назаўжды перакрываючы вольны подых…
Скула
У Зьмітра Аблыгі ўскочыла скула. І дзе ж яна, сучка, ускочыла! Яна ўскочыла там… ай, і ня хочацца гаварыць нават… Хочацца плакаць наўзрыг, на такім цікавенькім месьцейку выперла яе, такую заразу. А погань самая была ў тым, што Зьміцер нават і пабачыць яе ня мог, як ні хіліўся долу ды ні выкручваў галаву так ды гэтак, спрабуючы зазірнуць туды, куды прыстойнаму чалавеку зазіраць ну ніяк не выпадае. Карацей, вы ўжо здагадаліся. Вам, можа, і смех. А Зьміцеру такое гора, што хоць ботам страляйся.
Спачатку ён цярпеў.
Хадзіў неяк бачком, анікуды ня тузаўся, а калі выпадала садзіцца, дык умошчваўся так, каб, значыць, на самым краечку… каб толькі зачапіцца… а сярэдзіна як-небудзь і без таго… сярэдзінаю сядзець, у прынцыпе, і не абавязкова. Абавязковым, яно было іншае. Гэта хадзіць туды,