ТОП просматриваемых книг сайта:
Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
Читать онлайн.Название Выкраданьне вепрука
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-39-1
Автор произведения Ігар Сідарук
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Грысь зноў пацягнуўся да бутэлькі, зьмесціва якое ўжо боўталася на самым донцы.
Рэшткі самагонкі піліся, нібы вада; нават вада магла зараз паказацца Чаравячку смачнейшаю. І пакуль ён марудна глыкаў гар, якая нават ня смыліла, у галаве барухалася, бо чорт у палонцы, тупое, ірванае шмацьцё думак: “Парсючкі, чакаляды… Прэзыдэнцкі гранатамётчык… Як устану – панам стану!.. Жывем, бы мышы ў засерні… Ладна! Гарэлкі я вам… ад пуза… яшчэ ёсьць… у хлеўчуку прыкапана… А жраць чаго?.. То ж няма нічога!.. Ну, Наталка! Ну, сучка!.. От, зараза! Тут шкварку добрую… І сальцісона! А то падумаюць… Што шпань-галадрань якая!.. Што… Сьвербіянка ёй… шмоньку дзярэ!.. А-а!.. Пляваць!.. Дурная дачка – дурное й вясельле. Бач ты, у гараду сьмятана смачнейшая. І гною меньш… І сьвіньні ня рохкаюць. От, бы вас усіх і накарміць тым гноем сьвінячым… Тым гноем!.. Сьвінячым!..”
У той момант, як апошняя кропля первачыны кранулася сьценак перапаленага грысевага страўніку, шмацьцё думак з галавы ягонай некуды сплыло, і на вольнае мейсца нечакана ўстрэмілася авантурная ды ва ўсіх адносінах рызыкоўная пляна.
Грысь, адштурхнушыся ад стала, узьняўся, спрабуючы захаваць раўнавагу. Калі падлога выраўнялася ды зноў выпрасталася больш-меньш паралельна столі, ён вызірнуў ў вакно: там панавала самая сярэдзіна цёмнае і, на шчасьце, бязьмесацавае ліпеньскае начы. “Самае тое!” – падумаў Грысь ды пачаў катурхаць сваю жонку:
– Марыська, уставай!
– А! Што?.. – падхапілася Чаравячка.
– Ціха! – Грысь вырачыў на яе страшныя вочы. – Слухай… – ён падсеў ушчыльню да жонкі, наблізіў да яе свой гарачы чырвоны твар.
– Што? Што ты?.. – ніяк не магла даўмецца Марыля, чаго ён ад яе хоча.
– Ды ціха ты! – злаваўся і Грысь. – Наталку разбудзіш… Слухай, што я табе скажу…
– А што такое?
– Гаўно рабое! – лаянуўся Чаравячка ды пачаў урэшце п'янотна, хутка, праз пень-калоду распавядаць жонцы пра сваю авантуру.
Яна, рачачы на яго вокамігам ацьверазелыя вочы, то матляла галавою, то адсоўвалася да сьцяны, то проста глядзела яму ў твар, ані ня верачы, што ўсе гэтыя мужавы словы насамрэч ды па-сур‘ёзнаму.
– Ох, Грысю! – сполах так і гнуў ейную няшчасную постаць да ўскалмачанае пасьцелі. – Ты гэта напраўду?..
– Напраўду, бляха, напраўду!
– І не баісься?
– А-а!.. – толькі пляснуў рукою па бруднай прасьціне Грысь. – Але разам трэба.
– Што – разам?
– Ну, ісьці… Разам! Адзін я не давалаку…
– Вой, не! – Марыля не заўважыла, як раскусіла да крыві на губе больку. – Дурное ты…
Далей, аднак, Марыля не дагаварыла. Бо Грысь узьняўся з канапы, пачаў узьдзерваць ногі ў старыя свае нагавіцы,