ТОП просматриваемых книг сайта:
Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў
Читать онлайн.Название Мы – хлопцы жывучыя
Год выпуска 1970
isbn 978-985-02-1159-0
Автор произведения Іван Сяркоў
Жанр Детская проза
Издательство Электронная книгарня
– Вачам не прыгожа, затое душы радасна.
Я прыціхаю, а Глыжка не сунімаецца. Замурзаны да самых вачэй, у зрэбных латаных штоніках на адной шлейцы, ён скача на прымурку і гыгыкае:
– Гы-гы-гы, улашавец!
Ну, гэта ўжо ліха ведае што! Тут нават я цыкнуў на малога, каб прыкусіў язык. А ў бабкі аж рукі апусціліся. Як падвязвала фартух, так і кінула не падвязаўшы. Ад крыўды ў яе задрыжалі губы, але голас зрабіўся такі лагодны, такі пяшчотны, быццам яна немаведама як узрадавалася, што яе так назвалі.
– Во дзякуй табе, мой унучак даражэнькі, во і дачакалася я, мой саколік, ад цябе ласкі…
А сама, папраўляючы стары дзяркач, ідзе міма печы на кут – збіраецца падмятаць хату.
– Я думала, маё сонейка, што памру і добрага слова ад цябе не пачую.
Глыжка нават разгубіўся: то на мяне зірне, то на бабулю і не можа зразумець, чаму гэта яна так мякка сцеле. Можа, бульбянога каржа зараз дасць, ці што? А калі ўгледзеў, што каржом тут і не пахне, дык было позна: пакуль шукаў нагой пячурку, каб ускочыць на печ, дзяркач разы два прайшоўся па яго штоніках.
– А во табе – салдат! А во табе – уласавец!
Трэці раз венік хвасянуў па голай чарэні: «саколік» сядзеў ужо за комінам.
– Вось прыйдзе бацька з вайны, ён табе пазбівае рогі, ідал! – прыгразіла напаследак бабка. Глыжка з-за коміна адказаў ёй доўгім, залівістым кашлем. Знізу яго падтрымаў я:
– Кгу-кгу-кгу!
Фельчара ў вёсцы няма, і лячыць нас некаму. Фельчара расстралялі немцы яшчэ ў сорак першым разам з апалчэнцамі. Па шаптуху ісці далёка, ды яна і не пойдзе дарма. I бабка лечыць нас сама.
Калі ў яе адлегла ад сэрца, яна ўнесла з сенцаў поўны прыпол сухіх ваўчкоў, натаптала іх у шчарбаты чыгун і, заліўшы вадою, паставіла ў печ.
Ваўчковы адвар, на думку бабкі,– першы сродак ад кашлю. Ніякія дактары і ніякія фельчары табе так не памогуць, як ваўчковы адвар.
Я не хацеў лячыцца і пачаў апранацца.
– Ты гэта куды? – стала на парозе бабка.
– Буянчыку сена падкіну.
– Сядзь. Без цябе паклала. Гаспадар знайшоўся.
Бабка ведае нашы конікі. Мы з Глыжкам – вялікія асэсары. Перад намі трэба шапку здымаць, каб пілі такое добрае і карыснае лякарства.
А яно ўжо стаіць на стале і дыміць густой парай, і Глыжку ветліва запрашаюць з печы:
– Злазь, пярхун!
Заадно і цётка Пёкла зганяе сваю плойму: Косціка, Мішку, Кацю і Маньку.
Глыжка, каб не піць адвару, знаходзіць сто адгаворак: то яму горача, то яму многа, то ў яго ўжо і кашаль прайшоў, то ў яго жывот забалеў. Нічога – ваўчкі і жывату памагаюць. Ад бабкі не адкруцішся. Яна стаіць над душой і сочыць за кожным глытком. Мы моршчымся ад гаркаты, а бабка толькі дзівіцца:
– Што – не соладка?
Каб паддаць нам ахвоты, яна і сама, хоць і не кашляе, выпівае карэц-другі гаркаватага варыва, ды яшчэ і пацмоквае, быццам гэта ёй мёд.
– Піце, піце, не вычварайце – усё як рукой здыме.
Учора танкісты пачаставалі нас