Скачать книгу

саскочыў з воза і пабег у хату, а следам і фельчар. Калі ж малады фурманшчык увайшоў у хату, ён убачыў, што немец ляжыць усё на тым жа месцы, а Волечка поіць яго з лыжкі малаком. Салдат сядзіць у одуме, а фельчар пільна прыглядаецца да немца. Калі ж Волечка з пустой міскай ад малака адышлася к печы, фельчар пачаў абслухваць і абмацваць хворага немца. Паваждаўшыся так з ім некалькі хвілін, ён зірнуў немцу ў пачырванелыя вочы і жвава сказаў:

      – Э, пане-браце, немец! Дык жа мяне дарма з табой напалохалі. Ты ж зараз сто вёрст без аддыхі пешкам зробіш. Ну што ж, праўся ды разумней. Такі і не шкодзіла б, каб вы ўсе папруцянелі, а то гэтулькі неспакою праз вас. Аж да Баранавіч даперлі. Чаго? Павошта?

      – Дык ён паправіцца? – нясмела і з надзеяй сказала Волечка.

      – А хіба табе не ўсё роўна?

      – Гэта ж мая хата. Лепш жа, калі ён сам адсюль выйдзе, чым мёртвы заваліць мне хату. Што я тады з ім рабіць буду.

      – Чуеш? – сказаў фельчар да немца. – Праўся, а то хату гэтай малой заваліш.

      – Напішам акт, што ён хворы і што я не мог у тэрмін яго сканваіраваць, – сказаў салдат.

      – Давайце паперы.

      З паперай была цяжкая справа. Яе не было ў гэтай хаце. Фельчар стаў церабіць свае кішэні і сваю фельчарскую пакоўню. Немец тым часам больш ачомаўся. Ён стаў рухавейшы, ажывіўся, пачаў паднімаць галаву і пільна прыглядацца да людзей і да ўсяго, што было ў хаце. Нейкі неспакой з'явіўся ў яго вачах. Было відно, што трывога агарнула яго і што яна ўсё пабольшваецца. І чым больш ён трывожыўся, тым здаравейшы рабіўся колер і выраз яго твару. І раптам, як вада з прабітага лёду, рванулася і лягла на яго твар пячаць недавер'я да ўсяго навакольнага і да людзей, якія былі каля яго. І пасля гэтага страх праступіў на рысах яго твару. І гэта ўсе заўважылі. Фельчар нейк крыва ўсміхнуўся і сказаў немцу:

      – Чаго ты баішся? Дурань ты. Нямецкая галава. Машыну якую ці гармату новую ты ўмееш выдумаць, а бачыць, што чалавек мае душу і сэрца – на гэта ў цябе няма нічога… На, выпі гэты парашок, можа ўбачыш, што мы цябе лечым, а не бязвечым. – Немец выпіў парашок, і новы неспакой з'явіўся ў яго вачах. Ён нешта пачаў гаварыць і паказваць рукамі.

      – Гэта ж ён думае, што я яму даў атруты! – моцна сказаў фельчар. – Цьфу! Каб ты навек запаветраў!.. Што ты лапочаш? Павальней кажы, можа я разбяру што, цераз дзесятае ў пятае.

      Фельчар нарэшце абмацаў у сваёй кішэні вучнёўскі сшытак. Немец убачыў паперу і пацягнуўся да яе абедзвюма рукамі.

      Практычны ў жыцці фельчар адразу здагадаўся і адарваў ад сшытка ліст. Як сасмаглы ваду, так хапіў немец паперу і аловак. Не ведаю, ці прыйшла немцу ў галаву думка, што калі ён так жвава ўзяўся за паперу, а не ляжыць з паблеклым позіркам на лаве, то ён перамог ужо сваю хваробу. Але такая думка павінна была б быць у яго. Пры лаве стаяў стол, немец прыпёрся да яго бокам і пачаў выводзіць на паперы алоўкам слова за словам. Фельчар бачыў, што яму так нядобра пісаць, сеў сам на лаву і падпёр немца сваёю спіною. Немец спісаў абодва бакі паперы і ўжо распісаўся, як

Скачать книгу