ТОП просматриваемых книг сайта:
Пошукі будучыні. Кузьма Чорны
Читать онлайн.Название Пошукі будучыні
Год выпуска 1943
isbn 978-985-15-2425-5
Автор произведения Кузьма Чорны
Жанр Литература 20 века
Издательство Электронная книгарня
Вострая радасць агарнула Волечку: яна не адна, тут ёсць асоба, з якою яны ўчора сталі ўдваіх як бы вялікімі на ўвесь свет змоўшчыкамі, разам яны як бы хацелі адгарадзіцца ад усяго свету, які для іх абаіх быў такім бязлітасным. Яна падбегла да яго і паклала руку на яго калена і зашаптала:
– У хаце немец, мусіць, умірае. Нешта лапоча і нечага хоча, але ні я, ні салдат здагадацца не можам.
Ён саскочыў з воза, і пакуль яна застыла ў нерухомай паставе чакання: што ён будзе рабіць у такой нязвыклай справе. І якраз ён тут павінен даць рады, а не яна. Вельмі можа быць, што тут, і ўпершыню, у яе з'явіліся пачаткі спадзявання жанчыны мець дапамогу ад мужчыны і ісці за ім. Ён жа стаяў і адчуваў цяжар ускладзенага жыццём на яго клопату. Ён мае дачыненне да ўсёй гэтай нечаканай, цяжкай справы, і выйсці з яе нельга. Раптам ён нейк устрапянуўся і шпарка рушыў у хату. Волька подбегам кінулася за ім. Немец ляжаў на лаве і шпарка нешта стараўся сказаць. Твар яго яшчэ больш умарнеў, але ўчарашняй вяласці ў вачах не было. У вачах свяціўся бляск і, можа, гэта з гарачкі, ніхто тут нічога не ведаў, і што ён сказаць хацеў – невядома. Салдат сказаў хлопцу:
– Немец можа памерці, трэба доктара.
– А хіба я ведаю, дзе той доктар? – развёў хлопец рукамі, і ў яго голасе было многа пратэсту: «Што вы маеце да мяне? І так мяне ўчора валтузілі, не давалі бацьку пахаваць!» Волечка стаяла за ім нейкая малая, ціхая.
– Пакажы мне, дзе ў вас доктар, – сказаў да яе салдат, – хадзем.
– У нашым мястэчку цяпер няма доктара, – адказала яна ўзбуджана, – ён на вайне.
– А дзе ж вы лечыцеся, калі хто захварэе?
– Калі хто захварэе, дык паляжыць і сам ачуняе.
– Дык дзе ж дастаць доктара?
– Дык можа ён і так паправіцца?
– Можа і паправіцца. Але доктар усё роўна патрэбен, напісаць акт або аб смерці, або аб тым, што ён хварэў і правіўся, і таму я так павольна яго вёў.
– Доктар ёсць у другім мястэчку за дзесяць вёрст.
– Запражы каня, – сказаў салдат да хлопца, – і прывязем доктара.
– Добра, – узбуджана адказаў хлопец. Магло здавацца, што ён нечаму ўзрадаваўся.
– А калі ехаць? – сказаў ён ахвотна.
– Трэба хутка.
– Дай яму чаго паесці, – сказаў салдат да Волькі.
Хлопец і Волька выйшлі ў сенцы і сталі раіцца. Яна сказала:
– Я звару чыгунок бульбы, ёсць накопаная, і салдата накормім, а немцу малака дам. – Выходзіла так, што і хлопец тут як бы гаспадар і з ім трэба раіцца.
– Добра, – адказаў ён, – пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу.
– Мне яшчэ трэба карову падаіць.
З якой ахвотай ён узяўся за работу! Як гэта ўсё добра! Ён прымацован да нейкай справы, і надалей адышла неабходнасць выбірацца ў невядомую дарогу шукаць немаведама чаго ў беспрытульным свеце. Ён абгледзеў воз: стары ён быў, раз'езджаны, паламаны. Пакуль у дарогу – трэба яшчэ пазмацоўваць яго. Ён за гэта і ўзяўся. Пасля пайшоў да коней. Коні