Скачать книгу
пад семдзесят (пасля даведаўся, што ёй трыццаць), вітаецца: «Што, забулдыгі, прачнуліся?» Ёй адказваюць радасна: «Ага! Прынесла?» Прынесла. Літровую пляшку спірту. Тут жа адзін устае, клыпае да ўмывальніка, з-пад крана разбаўляе спірт, тут жа разам з санітаркаю пахмяляюцца, падносяць тым, хто ляжыць… Закурваюць і сядаюць гуляць у карты. Карты ляпаюць, спірт булькае, дым плыве, рогат стаіць – а я ляжу, галаву пад падушку. Перад абходам трохі прыбраліся, выкінулі «бычкі», схавалі шклянкі, леглі ў ложкі. Заходзіць вось гэты, з касічкаю, Вінярскі. Моўчкі запісвае нешта ў сшытак і паварочваецца ісці. Крычу ўслед: «Доктар, колькі мне ляжаць?!» – «Сколько нужно». Я рвуся, ледзь не падаю з ложка, каб хоць на секунду затрымаць: «Я не спаў ноч, дайце, калі ласка, укол!..» – «Папрасіце сястру». Дзе яна, тая сястра, хоць бы пабачыць яе!.. Не столькі хачу ўколу, колькі таго, каб чалавек з касічкаю хоць на міг прысеў побач, зразумеў, што яшчэ ўчора быў вечар і бэз пад акном, стос белых лістоў і пахі расы – а сёння смурод ад невынесеных суднаў, страшная санітарка, спірт… Толькі б гэта неяк зразумеў чалавек у белым халаце і сказаў бы пару слоў: «Усё мінецца, праз дзень, ці праз тыдзень, ці праз месяц зноў будзе ў цябе і вечар, і бэз пад акном…» Але не прысеў, не сказаў – і след прастыў чалавека ў белым халаце, з касічкаю… Ажыўляецца палата. Скідваюць грошы. З’яўляецца санітарка: «Вот, б…, мая любімая палата!» Абед – і разводзіцца спірт пад кранам, карты, цыгарэты… Увечары ўпершыню ўбачыў сястру, прыйшла рабіць мне ўкол – злая, хамка, як і ўсе яны ў той клініцы; буркнула: «Больше уколов не будет» – «А як быць, я спаць не магу…» – «Ну и что?! Пусть родственники приносят уколы!» – «Скажыце, а хто можа судна вынесці?» – «У нас санитарок не хватает, приходят родственники и выносят!» I каму сказаць, што дзе ўзяць гэтых «родственников», калі іх проста няма ў Мінску?.. Толькі прыплюснуў вочы, задрамаў на міг – бух! праляцела мыліца, стукнула ў сцяну над галавою… Крыкнуў голас: «Нож, нож схавай…» – валтузня, крыкі… Нечага не падзялілі карцёжнікі. Але вось супакоіліся, памірыліся, заспявалі песню. Нехта ўпаў – загрымелі мыліцы… Другая бяссонная ноч. Другая раніца – з санітаркаю, пахмелкай спіртам, другі абход, Вінярскі – з касічкаю, у бялюткім халаце, чаравікі блішчаць, малады, свежы, недаступны… Ізноў ледзь не кідаюся з ложка, бо ізноў Вінярскі, ледзь спатыкнуўшыся на парог, паварочваецца сыходзіць, – прашу: «Доктар, пазваніце на працу, скажыце там, дзе я!» Просьба разбіваецца аб зачыненыя дзверы… Мною пачынаюць цікавіцца: чаму з імі не п’ю? Падсаджваецца да мяне на ложак сусед – былы зэк, цяпер бомж, ляжыць тут паўгода. Адседзеў пятнаццаць гадоў за згвалтаванне і забойства. Нажом забіў чалавека. Гэтая палата для яго, відаць, – камера, і ён тут – «пахан». Гэта на яго ўчора крычалі «схавай нож». Вось і нож, ляжыць зверху на тумбачцы. Шклянка разбаўленага спірту, прыкрытая лустачкай хлеба, стаіць побач, каля нажа. Жыві не хачу. «Будуць выпісваць, дык я сам сабе ўсе косці паламаю, – кажа мой сусед. – Начорта мне выпісвацца, што мне там, на вуліцы рабіць, зноў у турму сядаць?» Вечар, карты, санітарка
Скачать книгу