ТОП просматриваемых книг сайта:
Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка
Читать онлайн.Название Ланцуг (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-02-1361-7
Автор произведения Андрэй Федарэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Беларуская проза XXI стагоддзя
Издательство Электронная книгарня
– Што, паддаў? Дай закурыць, – папрасілі ў машыне. (Міліцыянеры заўсёды так робяць, каб праверыць, наколькі чалавек адэкватны.)
Вінярскі ляпнуў па кішэнях – пуста, якія там цыгарэты, усе скурылі ў кавярні. А мог бы аддаць пачак, як вучыў Васіль, і адмазацца…
– Я з пахавання… іду, – сказаў ён, нібы просячыся, замест таго, каб сказаць, што цыгарэт няма.
Ну і што? Заблудзіўся?
Не!
Дзе ты жывеш?
– Каля фінскай запраўкі, – ён назваў дом і кватэру, але сам не быў упэўнены, што называе правільна.
– Добра, сядай.
Ён пакорліва залез на задняе месца, «Волга» развярнулася і паехала ў двары.
– Што вы пілі хоць? – спытаў міліцыянер за рулём, і ў яго голасе Вінярскаму пачулася зайздрасць.
– Гарэлку, – адказаў ён, цверазеючы з кожнай хвілінай, – водку, тоесть.
Ён сабе не паверыў, калі неўзабаве машына спынілася каля яго дома, доўга потым глядзеў у прахадны двор, куды, высадзіўшы яго, паехала «Волга». Затым няўмела перахрысціўся. «Хто ведае, што было б, калі б не аддаў Васілю даляры?!» – зусім ужо цвяроза падумаў ён.
Ў тую ноч Вінярскі спаў як забіты і прачнуўся з яснай, лёгкай галавою – радасны, дужы, адчуваючы ў сабе невядомую раней вольнасць; прачнуўшыся, успомніў учарашні вечар, як перадаў Васілю грошы, як яго адпусцілі, п’янага, міліцыянеры і як пасля таго нібы камень зваліўся з душы. Быццам не ад даляраў пазбавіўся, а ад жывой гадзюкі ў пакунку, якую вымушаны быў насіць за пазухай.
X
Сюды, у Вяснянку, Васіль, які за два гады пасля ўніверсітэта стаміўся цягацца па чужых людзях, перабраўся не так даўно, і перабраўся з вялікай радасцю. За кватэру трэба было плаціць большую частку яго карэктарскай зарплаты, затое – адзін, сам сабе гаспадар. Да таго ж у іх з Мілаю яшчэ пры жыцці Стэльмаха было вырашана, што ўвосень, калі Міла паступіць вучыцца, яны пажэняцца і ён пераедзе да Стэльмахаў (цяпер, пасля смерці Івана Змітравіча, гэтая жаніцьба, вядома, на пэўны час адкладвалася).
Кватэра была двухпакаёвая, і Васіль плаціў за яе як за двухпакаёвую, хоць на самай справе адзін пакой быў зачынены на ключ – там захоўваліся рэчы і мэбля гаспадароў. У другім, дзе ён жыў, абстаноўка была спартанская: ложак, два чамаданы ў адным кутку, звязкі кніжак, папкі з паперамі – у другім. Пісаў Васіль на падлозе, лежачы на жываце, альбо на кухні, дзе быў столік і табурэт. Сябры, калі заходзілі ў госці, хвалілі яго і называлі такую абстаноўку «нармальнай творчай», затое Міла заўсёды жахалася і кожны раз упрошвала яго забраць ад іх і перавезці сюды хоць бы стары стол, які, разабраны, ляжаў у Стэльмахаў на балконе – яго трэба было толькі трошкі падрамантаваць. Васіль, смеючыся, адмахваўся, казаў, што на падлозе лепш пішацца…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала,