Скачать книгу

ёй патрымаць у руках… – шэптам папрасіў Кастусь дырэктарку.

      – Як скажаш… і?

      Пярсцёнак з роўнаканцовым крыжам халадзіў палец, нібыта падарунак вадзяніка…

      Чалавека, які колісь знайшоў рэдкі экспанат, дырэктарка прывяла, «выкраўшы» з працоўнага месца на элеватары.

      – Мы там пячору ладзілі… У вайну гулялі…– сівы дзядзька камячыў у спрацаваных руках шапку-кяпурку, быццам быў на допыце ў следчага. – Ну, дзеці, ведама… Гадкоў трыццаць прайшло, відаць. А там пясочак, яміна пад карэннямі сасны… Скрутак быў, як жа Анучы гнілыя, паперкі. Не, нічога не расчыталі. Я ж кажу, гнілое ўсё было. Адзін пярсцёнак з сабой і ўзялі. Думалі, сярэбраны. Яго мая ўнучка нядаўна ў куфры знайшла. Прынесла ў школу. А настаўніца вось у музей перадала. Што з паперамі зрабілі? У вогнішча, мусіць, пакідалі. А скажыце, людцы, гэта шпіёнскія штучкі былі, мусіць?..

      І гэта было так несправядліва і незваротна, што любыя бедаванні выглядалі б тэатральна. А Марк нібыта і задаволены, што ўсё скончылася цяпер – і назаўсёды.

      …На развітанне прыгажуня Ганна прапанавала гасцям экскурсію на гарышча. Там чакалі лепшай долі экспанаты для будучай залы пра паўстанне 1863 года.

      Марк заявіў, што ні ён, ні Магда наверх не палезуць, стаміліся. Пачакаюць на двары. Ганна асабліва не ўгаворвала. Але «новаспечаная журфакаўка» жадала паглядзець на старажытную зброю. І не магла ўцяміць, чаму Марк на яе заклікі пастукаў пальцам па лбе, а Ганна спахмурнела.

      Першай па драбіне спрытна ўзнялася гаспадыня. За ёй – Кастусь. Магда апошняя нязграбна адольвала рэдкія пры-ступкі. Кастусь нахіліўся зверху, падаў руку. Магдаліна працягнула сваю…

      – Што ў вас там здарылася? – пачуўся аднекуль зверху, нібыта вельмі здалёк, незадаволены дзявочы голас.

      Магда раптам усвядоміла, што яны з Кастусём так і трымаюцца за рукі, гледзячы адно аднаму ў вочы. І яшчэ ў яе чамусьці нешта абрываецца ўнутры, нібыта яна стаіць на краі прорвы.

      – Ну, давайце, падымайцеся! Мусіць, «двойка» па фізкультуры была! – Кастусь нечакана моцна пацягнуў дзяўчыну ўверх, перахапіў за талію і акуратна паставіў на гулкі насціл. Як парцэлянавую ляльку.

      Ганна сакатала пра скарбы гарышча, Кастусь уважліва слухаў, час ад часу перапытваючы. А збянтэжаная Магдаліна адышлася ўбок, туды, дзе да сцен былі прыхіленыя ржавыя стрэльбы. Што за раптоўны правал свядомасці? Нават крадма паглядзела на сваю далонь. Што гэта было? Такое… незвычайнае адчуванне. Зірнула на Кастуся… Той усміхаўся. У Магды зноў трывожна і салодка зашчымела сэрца… Што з ёй адбываецца? Кастусь такі ж самы, як і быў, з тым жа смешным хвастом на патыліцы…

      Але як дырэктарка глядзіць на былога аднакурсніка! Які ў яе дзіўны голас, як яна чырванее… Раптам Магда зразумела, чаму Марк стукаў па лбе. Ганна ж хацела застацца з Кастусём сам-н асам! І шаўковая сукенка з туфлікамі была – для яго! І мала пра што ім трэба перамовіцца…

      Магда, ледзь не плачучы ад сораму і незразумелай тугі, кінулася да драбіны.

      Марк

Скачать книгу