Скачать книгу

адказе ўсе паглядалі на яе жывот.

      Белыя анёлкі зляцелі з каштанаў на чэрвеньскую, ужо не такую пяшчотную траву бездапаможнымі пялёсткамі. Магдаліна здала сесію на «выдатна».

      Два дні яна праляжала ў ложку. Пасля Марк вывез яе на выхадныя на дзедава лецішча. І там заявіў: вернуцца – пададуць заяву ў загс. Хопіць з яго жаніхоўства. Платанічнае каханне, вядома, добра. Але яны дарослыя людзі, асабліва ён, і час жыць нармальным сямейным жыццём, падумаць пра дзяцей…

      Магда адчувала, што было б натуральным з яе боку зараз жа тут, на лецішчы, пачаць тое сапраўднае жыццё… Яблыні ў садзе прасявалі сонца на падстрыжаную траву, і не думалася пра радыяцыйны фон. Бэз уздымаўся да вокнаў, быццам блакітная пена на цёмна-зялёнай хвалі лістоты, – адвечныя дэкарацыі кахання. Але… Марку было, відаць, няёмка пераступіць ім самім аднойчы, на самым пачатку знаёмства, аб'яўлены прынцып наконт шанавання цнатлівасці да шлюбу. Магда адчувала, што яму не ставала толькі найменшага адабрэння з яе боку – а яна не магла… Ён дакранаўся да яе, цалаваў, і гэта было добра… Але дзе тое ўзрушэнне, тое заміранне сэрца, пра якое пішуць у раманах? Мусіць, яна яшчэ не прачнулася, як жанчына, як даводзіў ёй Марк? І яна была так удзячная яму, што ён не прыспешваў, што ён быў пяшчотны і далікатны… Хіба можна марыць пра лепшага мужа!

      А ў панядзелак пазваніў Кастусь.

      – Прывітанне ад Карла Карлавіча! Ну як мядовы уік-энд? Новаспечаная журфакаўка ачуняла ў рыцарскіх абдоймах?

      Цынік! Магдаліна ледзь стрымалася, каб зноў не зараўці: «Адчапіцеся ад мяне». А «спецыяліст» нязмушана працягваў блюзнерыць:

      – Можа, ваша высокасць улучыць беднаму сялянскаму нашчадку якую хвілю для аўдыенцыі? Я падыду ў скверык за вашым домам праз паўгадзіны.

      Магдзіны бліскучыя індыйскія пантофлікі пастуквалі на ўвесь сквер. Кастусь безуважна загараў на лаўцы, падставіўшы сонцу твар, безнадзейна сапсаваны інтэлектам. Валасы па-ранейшаму сабраныя ў хвосцік, на майцы хіпоўскае выслоўе на англійскай: «Рабі не вайну, а каханне». Ды яшчэ шорты, відаць, пераробленыя са старых джынсаў. Беспрацоўны з Манхэтэна…

      А да грудзей пяшчотна прыціснутая шэрая кардонная папачка з надпісам: «Дело №».

      – Вітаю прынцэсу! – Кастусь неахвотна падставіў твар новаму «сонейку». – Прысаджвайцеся, ваша высокасць!

      Магдаліна чапурыста села на лаўку, ад усяе душы спадзеючыся, што міма не пройдзе ніхто са знаёмых. А з Кастуся ўжо зляцела млявасць, цёмныя вочы зірнулі трывожна.

      – Я перачакаў, пакуль вы здадзіцё свае іспыты. Пасля, вядома, час на адпачынак. А цяпер мушу паведаміць… Ну, па-першае, схадзіў я на Кальварыю. Склепа з блакітным трохкутнікам няма і следу. Адны магілы, сметнікі ды яміны. Дзе капаць – невядома. Можа быць, пасля сходзім яшчэ разам, пашукаем. А вось гэта – замалёўка экспаната з раённага музея…

      Кастусь паклаў Магдзе на калені аркушык з вучнёўскага сшытка ў клетачку, на якім быў старанна намаляваны шарыкавай ручкай пярсцёнак з роўнаканцовым крыжам.

      – Той самы?!.

      – Магчыма. Учора знаёмы даслаў. Дзеці знайшлі ў лесе гадоў дваццаць таму. Больш нічога. Але гэта трэба

Скачать книгу