Скачать книгу

Марк пацягнуў дзяўчыну ў супрацьлеглы ад крыку бок.

      Магда ўпіралася і крычала:

      – Кастусь! Стой! Пачакай! Мы міліцыю паклічам!

      – Ідыёт твой Кастусь! Ты не будзь ідыёткай! Бяжым!

      Але постаці ў чорных скураных куртках з заклёпкамі абкружылі Магду і Марка. Яны не былі страшныя – падлеткі ў скуранках. Сімпатычныя твары, дагледжаныя, спартыўныя целы… Страшнымі былі вочы. Пустыя, як у аглушанай рыбіны.

      – Вашыя дзяды тут таксама могуць ляжаць, – Кастусёў голас зрываўся ад гневу.

      Магда зірнула з-за Маркавага пляча. Гісторык, неяк дзіўна выпрастаўшыся, ішоў між двух падлеткаў, якія быццам па-сяброўску да яго прыціскаліся. Раптам Магда зразумела, што яму заламалі рукі. Дзяўчына не паспела ні спалохацца, ні ўсвядоміць, што адбываецца: так імкліва ўсё здарылася. Адзін з прыхадняў зароў:

      – Яны ў нашым склепе капаліся!

      Хутка са склепа данесліся лаянка і выццё. Няўжо з-за кансерваў хвалююцца?

      – Ампулы дзе?!! – вочы іх зрабіліся зусім белыя.

      – Умазку нашу забралі!

      – Ды яны мянты!

      Магда нічога не разумела. Да Марка падышоў хлопец у скуранцы. Ён быў нашмат старэйшы за пуставокую дзятву. Смуглявы твар з жаўцізной. І вочы не шалёныя, як у тых. Разумныя, нават сумныя вочы. Як у добрага гаспадара, які ідзе калоць любімае свінчо.

      – Адкуль ведалі пра ўмаз? Аддайце…

      – Паслухайце, мы нічога не ведаем пра ваш «умаз». Гэта непаразуменне. – Марк гаварыў важка, унушальна…

      Смуглявы зіркнуў на яго раскосымі вачыма амаль весела.

      – А якога ражна перапаролі склеп? Костачкі калекцыяніруеце?

      – Гэта я іх сюды прывёў! – Кастусь таксама гаварыў цвёрда і важка, і ўсе павярнуліся да яго. – Я гісторык! Зараз пакажу пасведчанне з інстытута. Я маю права на археалагічныя даследаванні.

      Кастусь падняў свой джынсовы заплечнік, які валяўся ля ўвахода ў скляпенне, дастаў зялёную кніжачку. – Вось… – Смуглявы ўзяў дакумент, няўважна пакруціў у руках і кінуў назад Кастусю. – А ў гэтай гільзе былі дакументы, якія нас цікавяць.

      – Праўду казаў Цяпа! Знайшоўся пакупнік на паперкі! – выгукнуў нехта за спінай Магды. – А мы іх паліць хацелі!

      Са склепа даляцела адчайнае:

      – Цяпа! Яны бібулкі з кайфам патрушчылі! Усе пяць! Смуглявы спыніў скавытанне сваёй зграі.

      – Што рабіць будзем?

      Марк па-ранейшаму гаварыў ветліва і спакойна, але Магда са здзіўленнем заўважыла, што ён успацеў.

      – Мы, відаць, зрабілі вам нейкую шкоду. Гэта выпадкова. Мы кампенсуем.

      – Сто рублёў,– змрочна кінуў смуглявы, якога чамусьці гэтак смешна і бяскрыўдна звалі Цяпай.

      – Марк, не турбуйся, – вінавата прагаварыў Кастусь. – Гэта цалкам мая віна. Я знайду грошы. А вы, – звярнуўся Сташынскі да смуглявага, – як я зразумеў, маеце патрэбныя мне дакументы. Я гатовы таксама выкупіць.

      Цяпа падумаў.

      – За паперкі вашы цана спецыяльная. Нясі яшчэ сто – не памылішся. А можа, мне яшчэ што заманецца. Я фантазёр. Ну, шуруйце за грашыма… Дзяўчынка

Скачать книгу