Скачать книгу

і пацягнуў маланку на скуранцы.

      – Распранайся да пояса…

      – Не трэба! Лепш я… – Магда вырвалася ад Марка, адбеглася і дрыжачымі рукамі пачала расшпільваць куртку.

      – У-у-у! – зацікаўлена загулі падлеткі. Але Кастусь раўнуў:

      – Калі ты зараз гэта зробіш, я буду» гуляць у ножычкі» з усімі імі! Марк, чаго чакаеш, забірай яе!

      Магда адчула, як дужыя рукі Марка адрываюць яе ад зямлі і ён нясе яе да выхаду з могілак, нягледзячы на пратэсты. Ужо ля брамы іх нагнаў адзін з хлопчыкаў.

      – Вы… гэта… міліцыю не клічце. Цяпа майстар. Насмерць не зарэжа. Падрапае толькі… А калі мянты падыдуць, гамон хвастатаму. Цяпа любіць, каб сумленна ўсё было. Магдаліна плакала ля белай брамы і рвалася на могілкі. Марк затуляў яе ў абдоймы, штосьці супакаяльнае нашэптваў, спрабаваў адвесці далей… Дарэмна Ну не будзеш жа ў цэнтры горада цягаць на плячы дзявулю! На іх і так азіраліся рэдкія прахожыя. Дзейнічала толькі пагроза, што калі яна не перастане раўці, зацікавіцца міліцыя і Цяпа вырашыць, што гэта несумленна. А з могілак даносіўся вясёлы хор: «Тры! Чатыры! Пяць!», нібыта там гулялі ў жмуркі.

      Вароны зашумелі ў чорных нетрах шатаў, быццам паўз іх праляцела нечая душа.

      – Се-ем!

      Магда вырвалася з абдоймаў Марка і кінулася па цёмнай прысадзе, далёка ў канцы якой гарэў агеньчык над дзвярыма касцёла, як сумны анёл.

      Цішыня палохала. Ад яе спынялася сэрца… Між магіл павольна рухалася чыясьці постаць…

      – Кастусь! Што з табой?

      У святле ліхтара Магдзе падалося, што ён памірае – спрэс заліты крывёю. Хлопец прыціскаў да грудзей свой заплечнік у цёмных плямах і ўсміхаўся.

      – Усё нармальна… Толькі драпіны. Праўда, Цяпа перамог – чатыры-тры на яго карысць. Але нават паабяцаў прыйсці на краязнаўчы гурток.

      – Прыдурак! – прашыпеў скрозь зубы Марк. – Паперы дзе?

      – Тут… – Кастусь паказаў на заплечнік.

      – Давай… Яны ж належаць Магдзе, ты сам казаў? Кастусь паслухмяна адкрыў заплечнік. Марк выхапіў каробку, загорнутую ў чорны пакет, і паклаў у свой дыпламат.

      – Магдаліна, пайшлі…

      – А ён?

      – О, Госпадзе, калі ж гэта скончыцца!

      Марк дастаў з партманета грошы і раздражнёна працягнуў Кастусю:

      – На табе тры рублі на таксі. Той адмоўна пакруціў галавою.

      – Дзякуй, свае ёсць. І заўтра вярну дзвесце рублёў. Ялецкі толькі раздражнёна фыркнуў:

      – Янку свайму вернеш. Ягоныя грошы. Магда вырвала руку з рукі жаніха:

      – Якое таксі… З яго ж кроў капае!

      – Перажыве…

      На асветленай вуліцы Кастусь прагаварыў, гледзячы ў зямлю:

      – Даруйце, калі ласка… Бывай, прынцэса. І пайшоў…

      І яны ўжо ніколі не…

      Гэта сапраўды горш за смерць!

      – Кастусь! Пачакай!

      Магда расшпіліла куртку, сарвала з сябе, працягнула Марку.

      – На… І аддай мне, калі ласка, паперы дзеда. Я іду з ім. З Кастусём.

      Марк не зрэагаваў, толькі здзіўлена падняў бровы.

      – Магдаленка, я ўжо прывык да тваіх выбрыкаў. Але мусіць жа быць

Скачать книгу