Скачать книгу

агонь. Маўклівы дасюль крытык затросся, затузаўся, ускочыў з месца і пачаў нешта выкрыкваць па-італьянску, жэстыкулюючы рукамі не горш за майго Гамлета. Астатнія таксама паўскоквалі, неяк дзіўна зашумелі…

      Зараз жа на сцэну ўскочыў вусаты, яго твар свяціўся ад радасці. Ён схапіў мяне за плечы і літаральна выштурхнуў за кулісы.

      – Грацыё, грацыё… – прыгаворваў ён з непадробным пачуццём. – Вы – грандыёзо! Вялікі артыст! Мы вам так удзячныя! Ваша ігра – сапраўдны цуд. Вы ўвойдзеце ў гісторыю тэатра!

      Я пачуваўся агаломшаным і шчаслівым. Вусаты праводзіў мяне ў грымёрку, дапамог пераапрануцца – ён, гэты важны, выкшталцоны пан, падаваў мне мой зношаны пінжак, як прыслуга! Мяне ўсадзілі ў той самы экіпаж і зноў папрасілі пакуль нікому не расказваць пра начны спектакль, маўляў, іначай я сапсую свой лёс, які абяцае быць бліскучым.

      Ужо пад’язджаючы да дому, я агледзеўся, што ў маёй кішэні – капэрта з двума сотнямі рублёў.

      На наступны дзень маё захапленне ўласным поспехам прыгасла, і ў галаву палезла зусім іншае. Падрабязнасці прыгоды здаваліся ўсё больш і больш дзіўнымі. Хто была тая маладая італьянка, чаму ўстрывожаная і заплаканая? Можа, старэча – ейны нялюбы муж, і яна спадзявалася расчуліць яго ўзнёслымі словамі Шэкспіра? А можа быць, я патрэбны, каб выканаць ролю чыйгосьці двайніка? Наследніка знакамітага роду, дафіна, інфанта ці як там яшчэ? Я быў пэўны, што прыгода будзе мець працяг. Можа, запросяць на першыя ролі ў які-небудзь знакаміты тэатр? Таемна выкрадуць? Або… Не стану хаваць, уяўленне малявала салодкія рамантычныя сітуацыі, у якіх адну з галоўных роляў выконвала тая, што назвала мяне смешным словам «рагацца». Я захоўваў таямніцу, але пачаў вучыць італьянскі, а заадно заняўся французскай барацьбой і бегаў у цір у Губернатарскім садзе, так што кожная бляшаная качка ў тым ціры мае на сабе выбоіны ад маіх драбінак.

      Прайшло тры месяцы. Я па-ранейшаму распавядаў дацкаму прынцу пра з’яўленне прывіда старога караля і сустракаў у гурце пейзан пераможнага герцага. Аднойчы, калі я прыйшоў у тэатр, рудзенькая субрэтка, мадэмуазэль Ніні, альбо проста Нінка, папярэдзіла: «Рэжысёр ізноў у жалобе… Пастарайся не трапляцца яму на вочы з вясёлай пыскай». Сапраўды, на лацкане пінжака пана Рэўзара ў чарговы раз красаваўся чорны бант. Трэба патлумачыць гэтую традыцыю нашай трупы. Пан Рэўзар з’яўляўся ў жалобе са страшнаватай рэгулярнасцю. Напачатку я думаў, што ў пана часта паміраюць родзічы. Але старажылы патлумачылі, што калі памірае якісь вялікі артыст, пан Рэўзар лічыць сваім абавязкам спраўджваць па ім асабістую жалобу. І гора таму, хто не адгукнецца спачуваннем.

      Таму цяпер, пачуўшы пра жалобную стужку на рукаве Рэўзара, я пабег да Панаса Панасавіча, памочніка рэжысёра, які кінуў выгодную кар’еру адваката дзеля вар’яцкай службы ў тэатры, быў чалавек добры і незвычайнай эрудыцыі, і стаў яго распытваць, хто з тытанаў на гэты раз атрымаў ангажэмент на нябёсныя ролі… Пачуўшы прозвішча – італьянскі трагік М* – збянтэжыўся…

Скачать книгу