Скачать книгу

сама паненка не менш прыгожая і адважная… Як мне хацелася, каб сукенка атрымалася як мага лепей! Але маці і так завіхалася напоўніцу – яна была сапраўды выдатнай швачкай… Каб менш старалася дагадзіць заказчыкам – дык, можа, не ўбіліся б пасля тыя сухоты. Бялюткі шоўк з вытанчаным узорам з лілеяў, карункі, ружачкі з атласу… А мне ўсё здавалася, што, каб яшчэ пару дзён – якую прыгажосць можна было б стварыць! Я абмётвала швы ўсю ноч – я ж гадоў з пяці, як толькі навучылася трымаць у руках іголку, дапамагала маці, таму цяпер ненавіджу ўсялякае шытво і вышыванне. Прыўносіла ў фасон свае фантазіі – дзе дадам перлінак, дзе прызбяру карункі, так, як бачыла ў краме на Ратушнай плошчы… Напрыканцы, калі ўжо ўсё было гатова, я падышла да белай прывіднай постаці – у святле свечкі здавалася, што сукенка на кагосьці апранута, і белая постаць вось-вось зрушыцца з месца… Я яшчэ раз ва ўсіх драбніцах уявіла, як заўтра апране гэты ўбор, хаваючыся ад свету, прыгожая бледная дзяўчына, як выйдзе з чорнага ходу да экіпажа, дзе ўжо чакае жаніх – можа быць, гусар, нашчадак збяднелага роду, можа, малады паэт… У касцёле – нікога, акрым сведкаў, ніякага пышнага вяселля… І мне захацелася яшчэ чым-небудзь дадаць бляску таемнаму вянчанню. Я зняла з шафы матчын куфар для ўсялякіх бліскучых драбніцаў, сапраўдную скарбніцу Аладына, з брошкамі, кветкамі, барсэткамі, дастала лілею са штучных перлін – у дзяцінстве я любіла ёю гуляцца, і прышпіліла яе на карсет сукенкі, там, дзе сэрца.

      Але калі я нараніцу прачнулася, аказалася, што сукенку ўжо забралі – я прапусціла самы цікавы момант, калі можна было паназіраць, параспытвацца… Маці толькі сказала, што прыйшла тая самая немка – ні свет, ні зара, заплаціла – і знікла…

      І трэба ж было такому стацца, што назаўтра маці дастала з шафы свой зялёны куфар і пачала перабіраць бліскучыя цацкі – спатрэбілася нейкая пацерка для чарговай кофтачкі… Чамусьці ў матчыным голасе, калі яна спытала пра лілею, была сапраўдная трывога… Я, вядома, не стала нічога хаваць – бо не бачыла нічога кепскага ў сваім учынку. Але… Аказваецца, брошку падарыў маёй бабулі мой дзед, яна была на вясельнай сукенцы маёй маці… Карацей, я спляжыла сваю спадчыну (цана якой пяць капеек, як я пракаментавала ў думках), і яе належала вярнуць разам з дарагімі ўспамінамі.

      Маці па-сапраўднаму ўзрушылася, спрачацца было бескарысна…

      Урэшце мне дзесьці ў душы і самой было цікава зноў дакрануцца да гісторыі з таемным вяселлем. Варта ўявіць сябе Натам Пінкертанам – не смейцеся, я тады старанна збірала ўсе гэтыя брашуркі народнай бібліятэкі з прыгодамі вялікага сышчыка – і таямніца раскрыецца. Немка сказала, што вянчанне мусіла адбыцца ў Залатагорскім касцёле ў суботу. Значыць, я даведаюся імёны жаніха і нявесты.

      Але ў касцёле сухенькі служка з вострым, як дзюба, носам гэтак жа суха і востра паведаміў мне, што ніякага вянчання ў суботу ў касцёле не было. Я разгубілася, а потым западазравала востраноса ў няшчырасці: вядома ж, вянчанне таемнае… Але асцярожныя роспыты прыкасцёльных бабулек таксама анічога не далі…

      – Ну

Скачать книгу