ТОП просматриваемых книг сайта:
Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Читать онлайн.Название Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1428-7
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Пачынала цямнець, і пан Міхал паддаўся на ўгаворы і адправіўся прэч з праклятага гораду… Але прага помсты кроіла ягонае сэрца. Калі не можа ён узяць уладу над прыгажуняй, возьме разам з ейным горадам! Не адгародзіцца ніякімі платамі.
І вось жаўнеры сардэчнага Міхалава сябра Караля Радзівіла ў Менскай ратушы, у зале, дзе сабраўся магістрат… І паны радцы, стойваючы гнеў, прымаюць «баламута» Валадковіча ў кіраўніцтва горадам…
Дунін-Марцінкевіч не дарэмна пісаў, што Менск наш скрозь весяленькі… Дадаў Міхал Валадковіч весялосці нашаму месту. Ніхто не адчуваў сябе абароненым – ні прыгожая паненка, ні пан суддзя, ні нават ксёндз у касцёле… Не тое, што мужыку ці мешчуку, але і шляхціцу мог загадаць на месцы сто і адну нагайку ўсыпаць – норма такая ў Валадковіча была… Ксяндзу Аблачынскаму адпомсціўся за тое, што той выкрываў у Марыінскім ягонае п’янства – прывёў падчас імшы на плошчу цыганоў з медзвядзямі ды малпамі, ды выкаціў бочку віна… Вось табе і казань атрымалася – як піша Крашэўскі, «нешта звінела, бубнела, мэкала, трубіла, пішчэла, смяялася самымі нязвычнымі галасамі». Не баяўся пан Валадковіч нікога, нават Госпада… Аднойчы секануў мечам па стале, за якім засядаў менскі суд, ды распяцце рассек… Мніхі-дамініканцы на пахаванне ішлі – насілкі адабраў, музыкам загадаў граць пахавальны марш, а сам ішоў і спяваў… Але гучней за цыганскія спевы і барабаны гучэў у ягоных вушах пагардлівы голас: «Страхаморца!» Вядома, шукаў Валадковіч тую прыгажуню… І не ведаў, што яму больш прынесла б задавальнення – збіць яе альбо абняць? Яна ж дакладна тут, у горадзе… То на імшы ў прытворы на імгненне свяціўся яе бледны твар, то ейны сыльвэт мільгаў за вакном ратушы… Валадковіч кідаўся – але ніколі не мог яе дагнаць. Нічога, калі назірае – значыць, неабыякавая… Няхай пэўніцца, што нічога на свеце не баіцца Валадковіч. Таму, калі пана Міхала ў чарговы раз паклікалі на суд у ратушу, а дабразычліўцы паслалі папярэдзіць – радцы згаварыліся асудзіць на горла, да смерці, Валадковіч не захацеў уцякаць, не схацеў нават папярэдзіць свайго магутнага апекуна… Ён прыйшоў на суд, і паводзіўся яшчэ больш буйна, і мільгацелі за спінай стрывожанага натоўпу зялёныя вочы… Калі буяша скруцілі і прыкавалі ланцугамі да сцяны ў скляпенні ратушы, ён лаяўся і жартаваў… І ў нянавісці суддзяў меўся дамешак страху, як у старым віне – корсткі прысмак дубовай драўніны, з якой была зробленая бочка… Нават калі прыйшоў той самы ксёндз Аблачынскі, каб паспавядаць асуджанага перад смерцю – той не пажадаў каяцца, страшэнна лаяўся і блюзнерыў, нібыта лічыў усё, што адбываецца, дурным жартам. На нейкі час злачынцу пакінулі аднаго. І тады да яго прыйшла Яна… У цёмнай сукенцы, з укладзенымі на галаве чорнымі косамі, быццам карона царыцы ночы, і з такімі дзёрзкімі зялёнымі вачыма, што Валадковіч, можа, упершыню ў жыцці адчуў, як сэрца слабне ад чужога пагляду… Яна падышла блізка-блізка,