Скачать книгу

эпізод пераносіць нас у школу для хлопцаў, дзе Стывэн часова працуе настаўнікам („а нехта трэці патрабуе мяне да часовых заняткаў” [25]). Стывэн вядзе ўрок гісторыі, і гісторыя зьяўляецца асноўным мастацтвам, якое арганізуе дыскурс эпізоду. Прасторавы аспэкт рэчаіснасьці, які дамінаваў у першым эпізодзе, тут падмяняецца разважаньнямі над часам, над часавай пасьлядоўнасьцю падзей. Стывэн пытае вучняў пра бітву пад Аскулумам (якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай піравай перамогі) і прыходзіць да высновы, што ўсе перамогі ў бітвах зьяўляюцца піравымі. („Над усланай трупамі раўнінай усьпёрты на кап’ё генэрал прамаўляе з узгорка да афіцэраў. Які-колечы генэрал да якіх-колечы афіцэраў. А яны разьвесілі вушы”. [29]) Стывэну прыгадваюцца словы Ўільяма Блэйка, што гісторыя – гэта „байкі дачок памяці”, аднак жа ён адхіляе гэтую дэфініцыю як „празьмернасьць”. Неіснаваньне гісторыі было б раўназначнае канцу сьвету: „Чую, як валяцца прасторы, трушчыцца шкло й рассыпаюцца камяні, і час займаецца сіне-барвовым полымем канца. Што ж нам тады застаецца?” [28] Гістарычныя адносіны паміж сваім народам і ангельцамі ён разглядае як сытуацыю „блазна пры панскім двары” і ставіць пытаньне: „Чаму ўсе яны выбралі гэткую ролю? Ня толькі дзеля заспакаяльнае ласкі. Для іх таксама гісторыя – гэта казка, зачаста чутая, а свая краіна – лямбард”. [29–30] На месца папярэдняй пагарды (сцэнка з малочніцай) прыходзіць нешта накшталт спагады і разуменьня, што ягоныя суродзічы служылі і служаць, магчыма, дзеля надзеі быць вольнымі. Яны не адказваюць на кліч свайго гераічнага мінулага бунтам, але і свае айчыны не пакідаюць.

      Стывэнавы разважаньні аб гісторыі падсумоўвуюцца ў гэтым месцы філязофскім прызнаньнем непазьбежнасьці таго, што сталася ў „прасторы незьлічоных магчымасьцяў” і акрэсьленьнем гістарычнага працэсу як „актуалізацыі магчымага як такога” (вызначэньне Арыстотэля, чыя філязофія, нароўні з айцамі Царквы, сілкуе сьветабачаньне Стывэна).

      Урок гісторыі, з увагі на незацікаўленасьць усіх прысутных, страчвае свой імпэт і пераходзіць ва ўрок літаратуры, на якім хлопец гаворыць завучаны напамяць фрагмэнт пастаральнай элегіі Джона Мілтана „Лікід”. Кляса ж просіць настаўніка, каб ён лепш расказаў нейкую гісторыю пра прывіды. Стывэн узамен прапануе вучням загадку, своеасаблівую „гісторыю з прывідам”:

      Кукарэкаў дзюбаграй. Пад блакітам цэлы край. Звон у небе зазваніў, Адзінаццаць абвясьціў. Бедная душа ў нябёсы Вырушае з волі лёсу. [31]

      Загадка з гатунку неразгадальных і яўна вышэй пачуцьця гумару Стывэнавых выхаванкаў, таму й ня дзіўна, што адказ – ліс, які хавае сваю бабку пад вастралістам – яны ўспрымаюць з расчараваньнем. На шчасьце, дзень 16 чэрвеня 1904, калі адбываюцца падзеі рамана, гэта чацьвер, і пакутлівыя для ўсіх заняткі ідуць толькі да полудня.[22] Хлопцы вышмыгваюць гуляць у хакей на школьнай пляцоўцы. Застаецца адзін зь іх, Сарджэнт, якому Стывэн павінен дапамагчы разьвязаць арытмэтычную задачку. На памяць Стывэну зноў прыходзіць

Скачать книгу


<p>22</p>

Калі б ня гэты „зьбег акалічнасьцяў”, дублінская Адысэя была б немагчымая (Стывэну трэба было б заставацца на пасьляабеднія заняткі).