Скачать книгу

мастацтва. Заплюшчыўшы вочы, Стывэн чуе nacheinander „як хрусьцяць крохкія ракавіны ў яго пад чаравікамі”; адначасова баіцца, што nebeneinander можа раптоўна скончыцца, і ён паляціць уніз „са стромы, што грозна па-над хвалямі навісла”.[29] Свой ясянёвы кіёк Стывэн называе „ясянёвым мячом” (у кельцкай традыцыі ясень зьвязаны з выбарам караля; зь ясеню таксама выраблялі дрэўка кап’я). Стывэн намацвае дарогу кійком як сьляпы („яны так робяць”). Стывэн ідзе ў Маліганавых чаравіках і нагавіцах („мае дзьве ступні ў ягоных чаравіках на канцы ягоных ног”). Дэміург Лёс – адна з постацяў міталягічнага пантэону Ўільяма Блэйка („Кніга Лёса”, 1795). Ракавіны пад нагамі – „грошы разбушавалага мора” – вяртаюць думкі Стывэна да містэра Дызі, які мае калекцыю ракавін і вельмі цэніць грошы (у дадатак – shells (ракавіны) у слэнгу значаць грошы).

      Далей пойдзем шпарчэй, пакінуўшы дакладны аналіз „Пратэя” на нейкую іншую нагоду альбо каму іншаму. Адзначым толькі, што ўнутраны маналёг Стывэна характарызуецца глыбокай эрудыцыяй; словы служаць Стывэну ня столькі ў якасьці ўмоўных знакаў для абазначэньня вонкавага сьвету, колькі крыніцай роздуму над гэтым сьветам. Натура ўнутранага маналёгу ў Стывэна, як і належыць „барду”, лірычная. Мастацтва дадзенага эпізоду – філялёгія, што тлумачыць адмысловую стылістычна-лексычную фактуру тэксту.[30]

      Бачачы дзьвюх акушэрак, якія выбраліся пагуляць каля мора, Стывэн зьвяртае думкі да праблемы нараджэньня і бацькоўства. Спачатку яму прыходзіць на роздум камічная ідэя сусьветнага тэлефону, які праз пупавіны спалучае ўсіх жывых з Эдэмам, з прамаці Эвай (якая, дарэчы, ня мела пупа, бо не нарадзілася, а паўстала з Адамавага рабра). Сваё нараджэньне, дзеля якога бацькі „счапіліся й разлучыліся, зьдзейсьнілі волю спаравальніка”, ён супрацьстаўляе боскаму „стварэньню зь нічога”. Выпадковасьць фізычнага зачацьця ніяк не суадносіцца з боскім lex eterna, у якім усё прадугледжана („спакон вякоў Ён пажадаў мяне, а цяпер ужо ня можа аджадаць ніколі”). Зноў усплывае ерасіярх Арый зь ягонай ерасьсю адносна адзінасутнасьці Айца Сыну (Джойс стварае жахлівы „багаслоўскі тэрмін”: „адзінапразьмервялікажыдапрутнасьць”). Нешчасьлівы канец Арыя, напярэдадні пакаяньня і паяднаньня з афіцыйнай царкоўнай дактрынай, таксама знаходзіць сваё ўпамінаньне (не забывайма, што Джойс атрымаў салідную падкаванасьць у тэалёгіі і царкоўнай гісторыі ў езуіцкіх школах).

      Стывэн адчувае павевы „кусьлівых ветрыкаў” ад мора і прыраўноўвае накат пеністых хваляў да „белагрывых скакуноў Манаана”(Манаан – кельцкі марскі бог, надзелены падобнай здольнасьцю пераўтварэньняў, як Пратэй). Наступны за гэтым даўжэйшы фрагмэнт маналёгу прысьвечаны разгляду тых „модусаў” існаваньня, якія даступныя Стывэну ў Ірляндыі. Ён прыгадвае свайго дзядзьку Рычы („зап’янелага маларослага рахункавода”) зь ягоным штодзённым мадзеньнем. Ірляндыя бачыцца яму краінай з „дамамі распаду”. Кар’ера сьвятара высьмейваецца ім як пусты рытуал „служкаў божых,

Скачать книгу


<p>29</p>

„Гамлет” (акт І, сцэна IV); Гарацыё перасьцерагае Гамлета, каб не набліжаўся да прывіда. Гэтым разам амаль дакладна паводле Ю. Гаўрука: А калі ён укіне вас у мора / Альбо ўзьвядзе на стромкую скалу, / Што грозна па-над хвалямі навісла, / І там, прыняўшы новы страшны выгляд, / Паўстане раптам і кране ваш розум, / Угоніць у вар’яцтва – што тады?

<p>30</p>

Акрамя шчодрага выкарыстаньня іншамоўных цытатаў (італьянскіх, францускіх, нямецкіх, лацінскіх) Джойс стараецца дапасоўваць іншамоўныя словы да ангельскае правапісна-граматычнае нормы. Напрыклад, з францускага прыметніка lourd (цяжкі) Джойс стварае прыслоўе lourdly (гэты барбарызм перакладаю як ценжка). Дзеясловы schleppen, traоner, trascinare, якія абазначаюць валачы (цягнуць) у нямецкай, францускай, італьянскай мовах адпаведна, Джойс ужывае ў ангельскай форме цяперашняга часу. Моўныя гульні гэтага эпізоду як быццам прадвяшчаюць ягоны творчы мэтад у „Finnegans Wake”, дзе на базе ангельскай мовы ён стварыў адмысловы лінгвістычны амальгамат з усіх вядомых яму моваў.