ТОП просматриваемых книг сайта:
Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Читать онлайн.Название Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6991-26-7
Автор произведения Ян Максімюк
Жанр Языкознание
Серия Галерэя «Б»
Издательство Электронная книгарня
У адной з самых, на мой погляд, сэнсоўных крытычных кніжак аб „Улісе” вобраз Стывэна падсумаваны наступным чынам:
Стывэн увасабляе бясплоднасьць скептычнага інтэлектуалізму. Не перакананы ні ў чым, ня маючы аніякай акрэсьленай веры ў сьвеце, перахаваўшы толькі шкумацьцё і шалупіньне ад патрапаных перакананьняў, ён ня ў змозе даць што-небудзь грамадзтву. Ягоная ганарыстасьць і заносьлівасьць адгароджваюць яго ад сапраўднага пачуцьця супольнасьці лёсу з супляменьнікамі. Ягонае халоднае практычнае вока ня бачыць нічога вартага ў спагадным Блюме. Зацьвярдзелы ў цынізьме, ён няздатны да нічога апрача самашкадаваньня. Не даючы нічога, ён нічога не атрымоўвае і, у сваю чаргу, нічога ня можа прапанаваць. Ніколі раней у літаратуры мы ня мелі так выразнага аналізу дылемы інтэлектуала.[38]
Магчыма, што гэтая ацэнка Стывэна занадта жорсткая і не зусім патрапляе ў задуму Джойса. Але трэба прызнаць, што ў супастаўленьні з Блюмам (якому далёка да інтэлектуальнай вытанчанасьці ягонага „духоўнага сына”), Стывэн выглядае даволі аднабаковым і недапечаным. Чытач схільны прызнаць ягоную эрудыцыю і інтэлектуальныя якасьці, але, завязаўшы знаёмства зь містэрам Блюмам, разумее, як шмат яшчэ Стывэну не хапае да людзкай паўнаты характару, такой, прыкладам, якая дазволіла б яму стварыць „Уліса”.
Майма на ўвазе, аднак, што гэта ўсяго ўступ, першыя крокі насустрач бацьку. Ад бацькі ж таксама можна чаму-небудзь навучыцца.
Словы ў голым полі
Аб новых каардынатах беларускай літаратуры
Time the destroyer is time the preserver.
Пасьля лукашэнкаўскіх рэфэрэндумаў 1995 і 1996 гг. стала ясна, што ў беларускай літаратуры, калі яна мае выжыць і запэўніць сабе хоць якую-небудзь будучыню, мусяць наступіць кардынальныя зьмены. Старая (гэта зачыць, савецкая) літаратура, якая самой сілай інэрцыі магла яшчэ працягнуць два-тры дзясяткі гадоў у сувэрэннай Беларусі (тым больш, што на схіле 80-х і ў пачатку 90-х яна атрымала моцны „адраджэнскі штуршок”), усяго за два гады страціла грунт пад нагамі ды эстэтычныя арыентыры.
Па-першае, дзяржава адмовілася ад фінансавай падтрымкі літаратуры, гэтым самым паставіўшы беларускае прыгожае пісьменства перад аголенымі анталягічнымі пытаньнямі: быць ці ня быць і якім жа чынам? У шырэйшым кантэксьце, дзяржава цалкам адмовілася ад падтрымкі нацыянальнага мастацтва й культуры як праяваў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і як своеасаблівай эстэтычнай вязі для змацаваньня палітычнага рэжыму. Гаворка тут ідзе не пра псэўданародныя спэктаклі
38
Richard M. Kain, „Fabulous Voyager”, A Study of James Joyce’s ‚Ulysses‘, „The Viking Press”, New York, 1959.